Свята-Троіцкая царква (Храпавічы)
Выгляд
Праваслаўная царква | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
55°19′57″ пн. ш. 30°09′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Храпавічы |
Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1785 год |
Стан | не захавалася |
Свята-Троіцкая царква ў вёсцы Храпавічы Віцебскага раёна. Знаходзілася ў 38 сажнях ад мураванага храма. Пабудавана ў 1785. На 1910 ацэнена ў 3000 руб., адзначана ў добрым стане.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага драўлянага дойлідства. Была вырашана крыжовым ў плане зрубам (даўжыня са званіцай — 8,5, найбольшая шырыня — 7,5, вышыня да карніза — 3,5 сажня). Над бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі ўзвышаўся купал, над шатром двух'яруснай званіцы (вышыня да карніза 5 сажняў) — галоўка. Фасады чляніліся 9 вялікімі і 4 малымі (у барабане купала) вокнамі і 2 дзвярамі.
Унутры апсіду вылучаў 4-калонны іканастас (4х3,5 сажня).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін, А. М. Страчаная архітэктурная спадчына / А. М. Кулагін // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С.