Свята-Троіцкі манастыр (Смаленск)
Манастыр | |
Свята-Троіцкі манастыр у Смаленску | |
---|---|
| |
54°47′10″ пн. ш. 32°03′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Смаленск |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Смаленская |
Тып | Жаночы |
Статус | Дзеючы манастыр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Троіцкі манастыр — жаночы праваслаўны манастыр у Смаленску.
У 1669 годзе быў пераасвячоны з уніяцкага манастыра базыльянаў. Да 1703 года ў манастыры жылі смаленскія архірэі. Першапачаткова пабудовы былі драўлянымі.
Каменны Троіцкі сабор узведзены паміж 1672—1675 гадамі па ініцыятыве смаленскага мітрапаліта Варсанофія Яропкіна на сродкі з казны. У тыя ж гады на поўнач ад сабора пабудаваны драўляны дом для настаяцеля (разбураны ў 1943 годзе, хоць пад асфальтам захоўваецца шырокі Г-падобны склеп). У 1697 годзе сабор пацярпеў ад урагану, а ў 1727 годзе перабудаваны пад кіраўніцтвам біскупа Гедэона: узведзены другі паверх, з поўначы да алтара прыбудавана рызніца. У 40-я гады XVIII стагоддзя з поўдня да сабора прыбудавана каменная пахавальня над пахаваннямі смаленскіх мітрапалітаў. У тыя ж гады пабудаваная і званіца.
У 60-х гг. XVIII стагоддзя пабудавана Ганназачаццеўская царква, якая з 1767 года стала бальнічнай. У канцы XVIII стагоддзя пабудавана агароджа. Размешчаны па адрасе: Вялікая Савецкая, д. 9
Троіцкі сабор
[правіць | правіць зыходнік]Бясслупавы, аднагаловы. Цэнтральны аб'ём храма — высокі чацверык з пяціграннай апсідай. З захаду да яго прымыкае трохі паніжаная трапезная з Г-падобнымі ганкамі, якія вядуць на другі паверх. Храм і ўсе яго прыбудовы двухпавярховыя.
Шырокі фрыз пераходзіць у паўкруглыя франтоны. Памяшканні перакрытыя стуленымі скляпеннямі.
Старадаўнія інтэр'еры страчаны.
Будынак рэстаўраваны ў 1979—1980 гадах.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 25 чэрвеня 2013.
- Троіцкі манастыр на сайце www.sobory.ru