Свята-Троіцкі сабор (Лоеў)
Выгляд
| Славутасць | |
| Свята-Троіцкі сабор | |
|---|---|
| | |
| 51°56′10″ пн. ш. 30°47′52″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Гарадскі пасёлак | Лоеў |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Гомельская епархія |
| Дата пабудовы | 1990 год |
Свята-Троіцкі сабор — мураваны праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Лоеў Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кааператыўная, 13.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1990 годзе закладзены новы храм, які будаваўся на сродкі вернікаў. Будаўніцва храма завершана 21 лістапада 1990 года[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны з цэглы. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, над фасадам якога надбудавана 4-гранная шатровая званіца з макаўкай. У алтарнай частцы далучаны бакавыя прыдзелы. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завершана цыбулепадобнай галоўкай, дахі прытвораў і апсіды — макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Троіцкі сабор (Лоеў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
