Свята-Успенская царква (Варонка)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Свята-Успенская царква, Варонка)
Славутасць | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
55°25′16″ пн. ш. 27°18′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Свята-Успенская царква — праваслаўная царква, размешчана на могілках у вёсцы Варонка (Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць). Пабудавана ў 1914 годзе з дрэва як стараверская.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з шатравой вежай над галоўным фасадам. Над алтарнай часткай устаноўлена невялікая васьмігранная вежа з цыбулепадобнай галоўкай.
Абразы XIX ст.: «Неапалімыя купіны Прасвятой Багародзіцы», «Іван Багаслоў», «Архангел Міхаіл».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Успенская царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 34.
- Свята-Успенская царква // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 443—444.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Успенская царква (Варонка) на сайце «Архіварта»