Перайсці да зместу

Свята-Успенская царква (Кукляны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Успенская царква
55°06′29″ пн. ш. 26°28′50″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія стараверства
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map

Свята-Успенская царква — стараверскі храм у в. Кукляны Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер царквы. 1916

Пабудавана на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на могілках у 1 палове 19 стагоддзя як стараабрадная.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, які над трохвугольным франтонам завершаны двух'яруснай чатырохграннай званічкай з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны адзінарнымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкую каштоўнасць уяўляе абраз «Нараджэнне Хрыстова і ўцёкі ў Егіпет» (1834 г., дошка, тэмпера), абраз «Праабражэнне» (1-я пал. XIX ст., дошка, тэмпера).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.