Свята-Успенская царква (Шышова)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Успенская царква | |
|---|---|
| 52°27′17″ пн. ш. 23°52′26″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Шышова |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
| Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
| Дата пабудовы | 1877 год |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у вёсцы Шышова Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, да якога з фасада далучана 2-ярусная (васьмярык на чацвярыку) шатровая званіца і з тылу прамавугольная апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. Двухсхільны дах над алтарнай часткай завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане шацёр званіцы — макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
