Свята на нашай вуліцы
| Свята на нашай вуліцы | |
|---|---|
| Свята на нашай вуліцы | |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Белсат |
| Працягласць | 22 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 2009 |
«Свя́та на на́шай ву́ліцы» — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Адамам Галінам на тэлеканале «Белсат» у 2009 годзе.[1] Фільм быў цалкам зняты схаванай камерай.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Двор з некалькімі лавачкамі на вуліцы Сонечнай ніколі не пустуе. Тут размаўляюць, п’юць, спяваюць, танцуюць, спрачаюцца пра палітыку, б’юцца, выклікаюць «хуткую дапамогу», спрачаюцца з міліцыяй, бяруць дзяцей на шпацыр, зноў ядуць і п’юць, спяць, пісаюць і зноў п’юць жыхары працоўных інтэрнатаў на адным з мінскіх заводаў. Вокны кватэры вядомага беларускага кінааператара Таццяны Логінавай выходзяць на гэты двор. Яна, гледзячы ў сваё акно, ужо шмат гадоў здзіўляецца, смяецца і раздражняецца. Надвор’е мяняецца, часы мяняюцца, але асобы на задніх лавах заўсёды аднолькавыя. На гэты раз каля акна ў кватэры Таццяны Логінавай мы паставілі камеру, якая запісвала свята на вуліцы Сонечнай.
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Адам Галін
- аўтар ідэі і аператар — Цімафей Лагвіновіч
- гукарэжысёр — Сяргей Сінякевіч
- мантаж — Дзіна Клімко
Зноскі
- ↑ Свята на нашай вуліцы, дак. фільм. Белсат. Праверана 20 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- «Свята на нашай вуліцы» на YouTube