Святлана Іракаўна Ішмуратава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святлана Іракаўна Ішмуратава
Svetlana Ishmouratova 2006.jpg
Асабістая інфармацыя
Пол жанчына
Грамадзянства
Спецыялізацыя біятлон
Дата нараджэння 20 красавіка 1972(1972-04-20) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Рост 165 см
Вага 57 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Святлана Іракаўна Ішмуратава  (20 красавіка 1972, Златавуст, Чалябінская вобласць, СССР) — расійская біятланістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2006 года, заслужаны майстар спорту Расіі. Намеснік начальніка ЦСКА (па працы з асабістым складам) з 5 лютага 2016 года. Палкоўнік Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Пяціразовая чэмпіёнка свету — у эстафеце (2001, 2003 і 2005), змяшанай эстафеце (2005) і ў каманднай гонцы (1998). Уладальніца двух срэбных медалёў (мас-старт, 2003 г., эстафета, 2004 г.) і адным бронзавым (гонка пераследу, 2003 г.). Двухразовая чэмпіёнка свету па летнім біятлоне (1999).

Лепшы вынік у Кубку свету — 6 месца ў 2000 і 2006 гадах.

У 1996 годзе аднойчы стартавала ў розыгрышы кубка свету па лыжных гонках.

2 снежня 2007 года абрана дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі пятага склікання ад партыі «Адзіная Расія».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]