Севільскі метрапалітэн
| Севільскі метрапалітэн | |
|---|---|
| | |
| Інфармацыя | |
| Краіна |
|
| Горад |
|
| Дата адкрыцця | 2 красавіка 2009 года |
| Даўжыня ліній | 18,6 км |
| Колькасць станцый | 22 |
| Колькасць ліній | 1 |
| Пасажырапаток за дзень | 55,000 |
| Пасажырапаток за год | 20 мільёнаў |
| Схема ліній | |
|
|
|

Севільскі метрапалітэн (ісп.: Metro de Sevilla) — сетка лёгкага метро ў горадзе Севілья (Іспанія) і ў наваколлі. Сістэма цалкам незалежная ад іншага чыгуначнага транспарту або вулічнага руху. Усе станцыі былі пабудаваны з дзвярыма на платформе.
Была шостай лініяй метро, пабудаванай у Іспаніі, пасля ліній у Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі, Більбаа і Пальма-дэ-Мальёрка. У цяперашні час з’яўляецца пятай па велічыні лініяй метро ў Іспаніі па колькасці перавезеных пасажыраў (больш за 12 млн у 2009).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Праектаванне метро ў Севільі пачалася ў 1974 годзе з трох планаваных ліній, якія павінны былі ахапіць толькі горад Севілью. Гэты праект быў адменены ў 1983 годзе, пасля заканчэння будаўніцтва некаторых тунэляў, з-за асцярог, што некаторыя гістарычныя будынкі могуць быць пашкоджаны. Эканамічная мэтазгоднасць метро таксама была сумніўнай у горадзе, насельніцтва якога расло не так хутка, як прадказвалася.
У 1999 годзе ажыццяўляць новы праект метро пачала Севільская Карпарацыя Метрапалітэна ((ісп.: Sociedad del Metro de Sevilla)), заснаваная былым мэрам Севільі. Метрапалітэн павінен быў быць завершаны ў 2006 годзе, але пачаў сваю працу толькі 2 красавіка 2009 г.[1] У адпаведнасці з новым праектам, сетка метро ахопіць Севілью і яе агламерацыю (1,5 млн чалавек) і будзе налічваць чатыры лініі.
Лініі метро
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2023 год дзейнічае толькі першая лінія. Адкрыццё другой, трэцяй і чацвёртай ліній планавалася на 2017 год, але іх будаўніцтва было прыпынена.
| # | Лінія | Год адкрыцця | Платформа | Працягласць | Колькасць станцый | Час паездкі |
|---|---|---|---|---|---|---|
| Olivar de Quinto — Ciudad Expo | 2009 | 65 м | 18 км | 22 | 38 min | |
| Torreblanca — Puerta Triana | - | 65 м | 12.5 км | 17 | - | |
| Pino Montano — Hospital V. de Valme | - | 65 м | 11 км | 17 | - | |
| Circular | - | 65 м | 15 км | 19 | - |
Спіс станцый першай лініі метро
[правіць | правіць зыходнік]

Час працы метро
[правіць | правіць зыходнік]| Расклад руху | ||
|---|---|---|
| Дні тыдня | Пачатак | Закрыцце |
| З панядзелка па чацвер | ||
| Пятніцы і перадсвяточныя дні | ||
| Суботы | ||
| Нядзелі і святочныя дні | ||
| * Па звестках на 2009, расклад руху праз 4 хвіліны | ||
Зноскі
- ↑ Sevilla metro inaugurated Архівавана 24 мая 2012. 2009-04-06
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Севільскі метрапалітэн на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Архівавана 13 лютага 2009. (ісп.)
- Неафіцыйны сайт Архівавана 4 мая 2008. (ісп.)
- Севільскі метрапалітэн на urbanrail.net Архівавана 4 ліпеня 2010. (англ.)