Метрапалітэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Метрапалітэ́н (фр.: métropolitain), або скарочана метро́ — від гарадскога транспарта, трасы якога праходзяць асобна ад вуліц, звычайна пад зямлёй. Рух цягнікоў у метро рэгулярны, паводле раскладу. Адрозніваецца высокай эксплуатацыйнай хуткасцю (да 45 км/г) і правознай здольнасцю (да 60 тыс. пасажыраў у гадзіну ў адным кірунку). Лініі метрапалітэна звычайна пракладваюць пад зямлёй (у тунэлях), пры неабходнасці па паверхні зямлі або на эстакадах.

Існуюць розныя па велічыні метрапалітэны:

  • Нью-Ёркскі — самы вялікі па колькасці маршрутаў(36 маршрутаў) і станцый (472 станцыі).
  • Шанхайскі і Пекінскі — самыя вялікія па даўжыні ліній і гадавому пасажырпатоку.
  • Пекінскі, а таксама Маскоўскі — самыя вялікія па суткаваму пасажырпатоку

Да самых маленькіх адносяцца метрапалітэны ў: Тэбрызе (Іран), Маракайба (Венесуэла), Дняпры (Украіна) і інш.

Самыя маленькія гарады, у якіх ёсць метрапалітэн — Лазана, Рэн і Брэшыа.

Карта з гарадамі, ў якіх ёсць метрапалітэн

У Рэспубліцы Беларусь на сучасны момант метро ёсць толькі ў Мінску.

Гл. Таксама[правіць | правіць зыходнік]