Седрык Куаджа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Седрык Куаджа
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Седрык Халеб Куаджа
Нарадзіўся 25 ліпеня 1997(1997-07-25)[1] (21 год)
Грамадзянства Сцяг Кот-д'Івуара Кот-д’Івуар
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск)
Нумар 11
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2017 Сцяг Кот-д'Івуара Біржэнвіль
2017 Сцяг Чэхіі Слован (Ліберац) 0 (0)
2018 Сцяг Беларусі Слуцк 3 (0)
2018 — Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 11 (5)
Нацыянальная зборная**
2013 Сцяг Кот-д'Івуара Кот-д’Івуар (да 17)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 верасня 2018.

Седрык Куаджа (нар. 25 ліпеня 1997, Абіджан, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік беларускага клуба «Тарпеда» з Мінска.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

На радзіме выступаў за клуб «Біржэнвіль». У пачатку 2017 года стаў іграком ліберацкага «Слована», дзе выступаў за моладзевую каманду. Пакінуў чэшскі клуб улетку таго ж года.

У лютым 2018 года накіраваўся на прагляд у беларускі клуб «Крумкачы»[2], аднак ён не быў дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, і ў красівіку 2018 года нападнік стаў іграком іншага беларускага клуба «Слуцка»[3]. У складзе слуцкай каманды не здолеў замацавацца ў аснове, часцей гуляў за дубль.

У жніўні 2018 года, пакінуўшы «Слуцк», перайшоў у мінскае «Тарпеда»[4]. У сваім першым матчы за новую каманду 20 жніўня 2018 года супраць «Гомеля» (1:2) адзначыўся голам. Здолеў стаць асноўным нападнікам сталічнай каманды, з 5 галамі стаў найлепшым яе бамбардзірам у сезоне 2018.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Кот-д’Івуара.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]