Секу Думбія
| Нарадзіўся |
13 чэрвеня 1994[1] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 6 | |||||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Секу Думбія (нар. 11 лютага 1994, Адзапэ, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, паўабаронца ізраільскага клуба «Макабі» з Герцліі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў Кот-д’Івуары, а ў кастрычніку 2014 года перайшоў у малдаўскі клуб «Саксан». Улетку 2015 года далучыўся да іншага малдаўскага клуба — «Зары», з якім выйграў Кубак Малдовы.
У жніўні 2016 года стаў іграком беларускага клуба «Слуцк»[2]. Аднак ужо 28 жніўня ў матчы з мінскім «Дынама» (1:1) атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў канцы сезона 2016. У пачатку сезона 2017 звычайна выхадзіў на замену, але пазней стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2018.
У снежні 2018 года пакінуў «Слуцк»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з расійскім клубам «Тамбоў»[4]. У жніўні 2019 года перайшоў у «Армавір», дзе гуляў да канца сезона 2019/20. У лютым 2021 года папоўніў склад ізраільскага «Хапаэля» з Хадэры.
У пачатку 2022 года быў блізкі да вяртання ў «Слуцк», аднак у выніку пераход не адбыўся. У красавіку 2022 года стаў іграком казахстанскага «Ардабасы», а ў ліпені перабраўся ў «Мактаарал».
У ліпені 2023 года перайшоў у ізраільскі «Макабі» з Герцліі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Малдовы: 2016
Пераможца Першынства ФНЛ: 2019
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
- ↑ Ивуарийцы Сенин Себаи и Секу Думбиа пополнили "Слуцк"
- ↑ "Слуцк" расстался с Думбия и Ауие
- ↑ Экс-хавбек "Слуцк" Думбия перешел в "Тамбов"
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Кот-д’Івуары
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 11 лютага
- Футбалісты Кот-д’Івуара
- Ігракі ФК Саксан
- Ігракі ФК Зара Бэлць
- Ігракі ФК Слуцк
- Ігракі ФК Тамбоў
- Ігракі ФК Армавір
- Ігракі ФК Хапаэль Хадэра
- Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
- Ігракі ФК Мактаарал
- Ігракі ФК Макабі Герцлія