Селважэм-Грандэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Селважэм-Грандэ
парт. Selvagem Grande
Foto Selvagem Grande.jpg
Выгляд звонку
Характарыстыкі
Плошча2,45 км²
Насельніцтва2 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,82 чал./км²
Размяшчэнне
30°09′ пн. ш. 15°52′ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Селважэм-Грандэ (Афрыка)
Селважэм-Грандэ
Селважэм-Грандэ
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Селважэм-Грандэ (парт.: Selvagem Grande) — найбуйнейшы востраў архіпелага Селважэнс. Уваходзіць у склад Мадэйры (Партугалія). Агульная плошча - 2,45 км². Насельніцтва - 2 чал. (2011 г.).

Востраў Селважэм-Грандэ месціцца ў усходняй частцы Атлантычнага акіяна ў 297,5 км на паўднёвы ўсход ад Фуншала, адміністрацыйнага цэнтра Мадэйры. Мае вулканічнае паходжанне. Уяўляе базальтавае плато, узвышанае над акіянам прыкладна на 100 м. На плато некалькі пікаў — старажытных вулканічных конусаў. Найвышэйшы пункт — Піку-дэ-Аталая (163 м).

Дакладны час адкрыцця не вядомы. Упершыню ўзгаданы ў 1438 г. У нашы дні з'яўляецца часткай запаведніка. На востраве дзейнічае маяк, спыняюцца турысты і партугальскія памежнікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]