Сельджук

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сельджук ібн Дукак
турэцк.: Selçuk Bey Сельчу́к-бей, туркм.: Seljuk beg Dukak Сельждук Бег Дукак
Сельджук ібн Дукак
1-ы бек
цюркскай дынастыі Сельджукідаў
Сю-башы дзяржавы Агузаў
 
Дзейнасць: палкаводзец
Веравызнанне: Іслам
Нараджэнне: 902(0902)
Смерць: 1009(1009)
Джэнд
Род: Сельджукіды
Бацька: Такак
Дзеці: 5 сыноў
 
Ваенная служба
Прыналежнасць: Сельджукіды
Званне: правадыр

Сельджу́к (турэцк.: Selçuk Bey Сельчу́к-бей, туркм.: Seljuk Beg Dukak Сельджу́к бег Дукак) , Сельджук ібн Дукак (Такак), або Малік ал-Газі («Султан газіяў» атрымаў гэту мянушку ваюючы з язычнікамі) — глава цюркскага агузскага племя кынык, эпанім дынастыі Сельджукідаў.[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькам Сельджука быў Такак, які паходзіў з роду Тугшэрмыша агузскага радавога племя Кынык. Такак знаходзіўся на ваеннай службе ў ябгу ці Алі кіраўніка Джэнда. Імя «Такак» азначае «Жалезная страла».[2] Ёсць звесткі, што яго сын Сельджук пачынаў сваю ваенную кар'еру камандзірам у войсках Хазарскага каганата. Пазней пасля паслаблення ўлады кагана ў сярэдзіне X стагоддзя разам з бацькам перайшоў на службу да агузаў. Яму было не больш за 20 гадоў, калі ён стаў сю-башы ў агузскага ябгу. Па легендзе, жонка ябгу, бачачы ў Сельджуку небяспечнага суперніка, падгаворвала мужа забіць яго. Даведаўшыся пра гэту змову, Сельджук сабраў усіх людзей свайго племя Кынык і з сотняй вершнікаў перасяліўся пад маркай пошуку новых пашаў з Турана, краіны агузаў, у Іран. Гэта здарылася ў 985 ці 986 годзе. Пражыў, паводле падання, 107 гадоў і памёр у Джэндзе. Сельджук пакінуў пасля сябе пецярых сыноў. Унукі Сельджука сталі выдатнымі палкаводцамі Халіфата: Тагрул-бек, Чагры-бек Даўд, Алп-Арслан. Пазней, захапіўшы Месапатамію, Ірак, Сірыю і большую частку Ірана яны стварылі велізарную імперыю і сталі заснавальнікамі дынастыі Сельджукідаў, якая кіравала гэтымі землямі з XI па XIV стагоддзі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]