Алп-Арслан
| Алп-Арслан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ألب أرسلان | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Тагрул I | ||||||
| Пераемнік | Малік-шах I | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 20 студзеня 1029 | ||||||
| Смерць |
15 снежня 1072 (43 гады) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Сельджукіды | ||||||
| Бацька | Чагры бек[d] | ||||||
| Жонка | Seferiye Hatun[d] і Ака-Хатун[d] | ||||||
| Дзеці | Малік-шах I, Tutush I[d], Toghan-Shah (son of Alp Arslan)[d], Arslan Arghun[d], Buri Bars[d], Sifri Khatun[d] і Aysha Khatun[d] | ||||||
| Нацыянальнасць | Турка-сельджук | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||||||
Алп-Арслан (цюрк. смелы леў) таксама Мухамед ібн Даўд ці Махамед бен Даўд (араб. ألب أرسلان, поўнае імя — Зія ад-Дзін ва Адуд ад-Даўла ў Тадж ал-Міла Абу Шуджа Мухамад Алп Арслан ібн Даўд, 20 студзеня 1029[1] — 15 снежня 1072) — султан дзяржавы Сельджукідаў з 1063. Пляменнік бяздзетнага заснавальніка султаната Тагрула.
У 1059 стаў намеснікам Харасана. У 1060-1061 гадах быў разбіты і ўзяты ў палон кіраўніком Грузіі. Дзякуючы таму, што яго сястра была жонкай армянскага цара, таму ўдалося дамагчыся вызвалення Алп-Арслана, накіраваўшы цару Грузіі багатыя дары[2]. Пасля султан правёў шэраг заваявальных паходаў: у Грузію (1064), Арменію (1064), тэрыторыі сучаснага Азербайджана (1064), супраць Фацімідаў (у Сірыю і Палесціну), у Паўночны Іран і Сярэднюю Азію (1065).
Пад яго камандаваннем сельджукі пачалі націск на Візантыйскую імперыю.

19 жніўня 1071 пры Манцыкерце (раён возера Ван) атрымаў перамогу над візантыйскім імператарам Раманам IV Дыягенам і ўзяў яго ў палон, пасля чаго далучыў Анатолію да ўладанняў Сельджукскага султаната. Дзяржавай пры Алп-Арслане кіраваў везір Нізам аль-Мульк.
Алп-Арслан быў забіты падчас паходу супраць полаўцаў Мангышлака і на Бухару.
Зноскі
- ↑ СИЭ т. 1 — С. 415.
- ↑ Шараф-хан ибн Шаммсадин Бидлиси «Шараф-Наме» Третий раздел. Глава 1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алп-Арслан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.