Сен-Жэрменскі мір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сен-Жэрменскі мір (фр.: Paix de Saint-Germain-en-Laye) — мірны дагавор паміж гугенотамі і каталікамі, які завяршыў трацінай Рэлігійную вайну ў Францыі. Падпісаны ў Сен-Жэрмен-ан-Ле (каля Парыжа) 15 жніўня 1570 года. Падаў гугенотам свабоду веравызнання ва ўсёй Францыі, акрамя Парыжа, з правам на кальвінісцкае набажэнства ў межах двух гарадоў кожнага губернатарства Францыі і права займаць дзяржаўныя пасады. У рамках дагавора гугеноты атрымалі чатыры крэпасці — Ла-Рашэль, Мантабан, Каньяк і Ла-Шарытэ.