Сера-да-Капівара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сера-да-Капівара
парт.: Parque Nacional Serra da Capivara
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Бразілія
Плошча
  • 1 291 км²
  • 100 762 га
Дата заснавання 1979
Сцяг ЮНЕСКА Аб’ект Сусветнай спадчыны
Serra da Capivara National Park
(Нацыянальны парк Сера-да-Капівара)
Спасылка № 606 у спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны (en)
Тып Культурны
Крытэрыі iii
Рэгіён Лацінская Амерыка і краіны Карыбскага басейна
Уключэнне 1991  (15-я сесія)

Сера-да-Капівара — нацыянальны парк у штаце Піяўі на паўночным захадзе Бразіліі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[1][2].

Як паказваюць даследаванні археолагаў, у старажытныя часы Сера-да-Капівара была густа заселена, тут была найбуйнейшая ў старажытнай Амерыцы канцэнтрацыя дагістарычных сялянскіх гаспадарак.

У нацыянальным парку знаходзіцца мноства помнікаў дагістарычнага наскальнага жывапісу. Узрост малюнкаў складае болей за 25 тысяч гадоў. Знаходка гэтых малюнкаў абвяргае гіпотэзу позняга засялення кантынента Паўднёвай Амерыкі і прымушае гісторыкаў і антраполагаў па-іншаму глядзець на найстаражытнейшы этап гісторыі краіны. Наскальны жывапіс — аргумент на карысць таго, што на гэтых тэрыторыях былі і іншыя, ранейшыя хвалі міграцыі.

Экалагічны калідор Канфусьёнс-Капівара звязвае нацыянальныя паркі Сера-дас-Канфусьёнс і Сера-да-Капівара[3].

Зноскі

  1. Pedra Furada | archaeological site, Brazil (англ.). Encyclopedia Britannica. Праверана 19 мая 2020.
  2. https://escholarship.org/uc/item/16b81926
  3. Serras da Capivara e das Confusões serão unidas por corredor ecológico (парт.)(недаступная спасылка). MMA. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2016. Праверана 12 лютага 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тысяча чудес света. — СПб.: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с. (руск.)