Сербскі арол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малы герб Сербіі
Coat of arms of Serbia small.svg
Дэталі
Раннія версіі Візантыя
Аўтар герба Сербскае геральдычнае таварыства

Сербскі арол — двухгаловы геральдычны арол, агульны знак у гісторыі сербскай геральдыкі і вексілалогіі. Двухгаловы арол і сербскі крыж асноўныя геральдычныя сімвалы, якія прадстаўляюць нацыянальную ідэнтычнасць сербскага народа напрацягу стагоддзяў. [1] Яны паўсталі як знакі сярэднявечнай дынастыі Няманічаў. [1] Арол з крыжам выкарыстоўваецца як герб Сербіі з 1882 года — з'яўлення Каралеўства Сербія. Ордэнам Белага Арла каралеўскім загадам, узнагароджваліся сербскія і югаслаўскія грамадзяне за дасягненні ў галіне міру або вайны, ці за асаблівыя заслугі перад каронай, дзяржавай і нацыяй, паміж 1883 і 1945 гадамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Двухгаловы сербскі арол мае візантыйскае паходжанне: у Візантыі двухгаловы арол азначаў двайны суверэнітэт імператара (свецкая і духоўная ўлада), а таксама прызнанне ўлады імператараў Візантыі на ўсходзе і захадзе. Найстарэйшая выява, якая захавалася сустракаецца на зробленым кцітарам партрэце Міраслава Завідавіча ў царкве Святых Пятра і Паўла ў Біела-Поле (прыблізна 1190 год) [1]. У яго была адна шыя з двума галовамі, нашыйнікі на шыі і хвасце, распасцёртымі крыламі, хвост у форме флёр-дэ-ліс, галавы большай за крылы па памерах, лапамі з трыма пальцамі на кожнай, з арлом, які знаходзіўся ўнутры круга [1]. З XII па XV стагоддзе гэты арол Няманічаў, за аснову якога ўзяты арол Свяшчэннай Рымскай імперыі, мяняў сваё аблічча і неўзабаве стаў адрознівацца ад першапачатковай выявы [1]: дзве шыі, аброжкаў не было, хвост у форме ліста з дрэва, галовы меншыя за крылы па памерах, на лапах па 4 пальцы, крылы складзеныя [1]. Арол Няманічаў адлюстроўваўся на элементах арнаменту ў манастыры Жыча (1207—1220), у Касцёле Багародзіцы Левішкі (1307—1310), на адзенні Ёвана Олівера (1349), на вышыўцы з манастыра Велучэ (XIV стагоддзе), на малюнку манастыра Рэсава (1402—1427), на талерках Івана I Чарноевіча і на выявах многіх кляштараў і цэркваў [2].

У пачатку XIV стагоддзя двухгаловы арол з'яўляецца на пячатках, сярэднявечных фрэсках і арнаменце адзення сербскіх кіраўнікоў [3]. Сербская праваслаўная царква прыняла гэты малюнак пасля яго з'яўлення на ўваходзе ў манастыр Жыча, дзе каранаваліся сербскія манархі (з 1219 па 1953 манастыр быў рэзідэнцыяй архіепіскапа) [4]. На пярсцёнку каралевы Тэадоры Смілец (1321—1322) быў выгравіраваны двухгаловы арол [4]. Пры кіраванні Стэфана Душана (1331—1355) двухгаловы арол быў намаляваны на дзяржаўнай пячатцы [4]. У 1339 годзе ўпершыню быў згаданы сцяг серба-грэцкага царства, калі Анджаліна Далорта адлюстраваў жоўты сцяг з чырвоным двухгаловым арлом як сцяг сербскай дзяржавы [4].

Двухгаловы арол выкарыстоўваўся іншымі сербскімі дынастыямі (Мрняўчэвічы і Лазаравічы). Лазар Хрэбелянавіч (1371—1389), які займаўся аднаўленнем манастыра Хіландар на гары Афон, загадаў намаляваць на паўночнай сцяне манастыра двухгаловага арла [5]. Мюнхенскі сербскі псалтыр (1371—1389) уключае шматлікія малюнкі сербскага арла. Двухгаловы арол таксама стаў выяўляцца на гербе Стэфана Лазаравіча пасля прыняцця ім тытула дэспата ў жніўні 1402 года, які быў падараваны імператарам Янам VII Палеалогам у Канстантынопалі [6].

Новы час[правіць | правіць зыходнік]

Ілірыйскія гербоўнікі(англ.) бел. ўтрымліваюць згадкі аб двухгаловым арле, малююць на гербах у пачатку Новага часу. Белы двухгаловы арол у чырвоным поле быў гербам Няманічаў і Стэфана Лазаравіча, таксама арол Няманіча быў гербам Лазара Хрэбелянавіча і дынастыі Лазаравіч. Напалову белы і напалову чырвоны арол адлюстроўваўся на гербе Мрняўчэвіч.

Найноўшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паштоўка Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў 1922 года: сербскі двухгаловы арол ламае сцягі Балгарыі, Аўстрыі, Венгрыі і Турцыі — дзяржаў Траістага саюза, супраць якіх Сербія ваявала ў Першай сусветнай вайне

Сербскі двухгаловы арол быў забаронены турэцкімі ўладамі як сімвал непадпарадкавання сербаў Турцыі. Сербскі крыж з чатырма так званымі «ацыламі» стаў іншым сімвалам сербскага супраціву, а з 1804 года белы двухгаловы арол зноў стаў сербскім сімвалам нароўні з сербскім крыжом: на аснове арла Няманічаў, намаляванага Хрыстафорам Жэфаравічам(англ.) бел. у Стэматаграфіі. Ён стварыў сербскі рэвалюцыйны сцяг [7]. Традыцыю Няманічаў ажывіла Сербская рэвалюцыя, і пасля прызнання незалежнасці Сербіі двухгаловы арол стаў адлюстроўвацца на гербе Сербіі, а сербскі крыж з'явіўся на тарчы, які адлюстроўваўся з 1882 года на грудзях сербскага арла, калі з'явілася Каралеўства Сербія. Арол на гербе адрозніваўся ад арла Няманічаў: яго крылы былі складзеныя, як у нямецкага. Прычынай таму з'яўляецца наўмысная памылка немца фон Штрэля, які намаляваў нямецкага арла [8]. Арол выкарыстоўваўся дынастыямі Абрэнавічы і Карагеоргіевічы; у 1883 годзе быў заснаваны ордэн Белага арла, якім узнагароджваліся сербскія і югаслаўскія грамадзяне за заслугі перад краінай і каронай да 1945 года.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Atlagić, 2009, p. 180
  2. Atlagić, 2009, pp. 181–182
  3. Solovjev, 1958, p. 130
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Solovjev, 1958, pp. 134–135
  5. Ivić, 1910, p. 30
  6. Jahrbücher für Geschichte Osteuropas, vol. 8, Osteuropa-Institut München, F. Steiner Verlag, 1960, p. 511.
  7. Ethnic Groups. 10. New York: Gordon and Breach. 1993. https://books.google.com/books?id=jWGDAAAAMAAJ. 
  8. Atlagić , 2009, p. 183