Лазар Хрэбелянавіч
Лазар Хрэбелянавіч | |
---|---|
сербск.: Лазар Хребељановић | |
![]() | |
![]() | |
|
|
Нараджэнне |
1329[1][2][…] |
Смерць |
15 чэрвеня 1389[3] |
Месца пахавання | |
Род | Лазаравічы |
Бацька | Прыбац Храбелянавіч[d] |
Жонка | Міліца Сербская |
Дзеці | Мара Лазаравіч Бранкавіч[d][4], Алівера Дэспіна[d], Jelena Balšić (Lazarević)[d], Стэфан Лазаравіч[4], Teodora Lazarević[d], Драгана Сербская[d] і Вук Лазаравіч[d] |
Веравызнанне | Сербская праваслаўная царква |
Дзейнасць | палітык |
Бітвы | |
![]() |
Лазар Хрэбелянавіч (сербск.: Лазар Хребељановић; 1329 — 28 чэрвеня 1389) — апошні незалежны кіраўнік Сербіі (1370—1389), святы Сербскай праваслаўнай царквы.

Лазар паходзіў не з царскага роду; ён быў жанаты на Міліцы, радавод якой часта выводзяць, каб звязаць Лазара з Неманічамі, ад Стэфана Першавенчанага. Упершыню Лазар вызначыўся пасля смерці Стэфана Душана, калі Сербскае царства распалася на асобныя часткі і феадалы пачалі разлютаваную барацьбу за першынство. На Вукашына, які захапіў уладу, падняліся ўсе сербскія велікашы, у тым ліку і Лазар. Ён запрасіў на дапамогу Людовіка I Венгерскага і захапіў у Вукашына ўдзелы і ўладу, а Людовік заняў Мачву.
Лазар не зваў сябе ні царом, ні каралём, але толькі князем, самадзержцам усёй Сербскай зямлі, і жыў у Крушэвацы. У 1376 Лазар дамогся ад візантыйскага патрыярха вызвалення ад накладзенага ім на Сербію яшчэ пры Стэфане Душане праклёну і прызнання сербскага патрыярхата.

Скарыстаўшыся смерцю Людовіка Вялікага Венгерскага, Лазар адваяваў Мачву з Бялградам. Туркам Лазар плаціў штогадовую даніну, але марыў пазбавіцца ад іх, для чаго заключыў ваенны саюз з Твртка Баснійскім і Георгіем Кастрыётам Албанскім.
Калі ў 1389 султан Мурад I прывёў на Косава поле войска, якое нашмат пераўзыходзіла войска Лазара, лёс Сербіі быў вырашаны. Памяць пра Лазара, які загінуў у бітве, да цяперашняга часу захавалася ў сербскіх народных песнях. Святы Лазар быў абезгалоўлены, і яго мошчы былі перанесены ў Раваніцу, дзе насельніцы манастыра ў наш час даглядаюць за хворымі дзецьмі. З 1889 года ў Сербіі ўручаецца ордэн Святога князя Лазара.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Лазаравічы — нашчадкі Лазара і Міліцы.
Зноскі
- ↑ Lazar I // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lazar I. // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Руская Вікіпедыя — 2001.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Святой благоверный князь Лазарь
- Святой Великомученик Лазарь,Царь Сербский
- Дмитрий Табачник «Космет: раненое сердце Сербии» [1] [2]