Сербскі крыж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крыж на сцягу Сербскай праваслаўнай царквы

Сербскі крыж (сербск.: Српски крст) — сімвал Сербіі, сербскага народа і Сербскай праваслаўнай царквы. З’яўляецца грэчаскім (роўнабаковым) крыжам, па баках якога намаляваны чатыры стылізаваных Ͻ і С-падобных крэсіва.

Правобраз сербскага крыжа на сцягу дынастыі Палеолагаў

Такая форма крыжа першапачаткова выкарыстоўвалася ў Візантыйскай імперыі; ў візантыйскім варыянце замест сербскіх крэсіва на сцягу было чатыры літары Β (віта), якія азначалі візантыйскі дэвіз «Βασιλεὺς Βασιλέων, Βασιλεύων Βασιλευόντων» («Цар цароў, які валадарыць над царамі»). Аднак у сучаснай Сербіі чатыры крэсіва часам тлумачацца як чатыры літары С, і такім чынам, як дэвіз «Само склада Србина спасава» («Толькі адзінства выратуе сербаў»).

Герб Сацыялістычнай Рэспублікі Сербія

Сербскі крыж прысутнічае на гербе и сцягу Сербіі, а таксама сцягу Сербскай праваслаўнай царквы. На гербу Сацыялістычнай Рэспублікі Сербія былі намаляваны чатыры крэсіва без крыжа.

Сербская крыж часам вышываюць на верхняй частцы чарнагорскіх кап.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]