Сердце дурака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сердце Дурака)
Сердце дурака
Выява лагатыпа
Злева направа: Цімафей Яравікоў, Аляксей Палаўчэня, Дзмітрый Танко і Аляксандр Балбераў
Злева направа: Цімафей Яравікоў, Аляксей Палаўчэня, Дзмітрый Танко і Аляксандр Балбераў
Асноўная інфармацыя
Жанр Рок
Гады 2002-па сённяшні дзень
Краіна  Беларусь
Горад Магілёў
Адкуль Магілёў
Мова песень Руская, Беларуская
Лэйблы «Арзамас 16», «Вігма»
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Сердце дурака» — беларускі музычны гурт з Магілёва, які грае ў стылі рок.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ідэя гурта стала зараджацца ў 1998 годзе, калі на нефармальных магілёўскіх тусоўках «Кніжнік» і «Задуньковье» стаў з'яўляцца 14-гадовы паэт Цімафей Яравікоў, які пісаў тэксты адразу для некалькіх маладых магілёўскіх гуртоў. У адзін з іх з назовам «Перекрёсток теней» ён неўзабаве быў запрошаны на вакал. Так пачалася гісторыя групы. Гурт, які выконваў песні ў жанры «агародны (дваровы) блюз» праіснаваў некалькі гадоў, даў некалькі канцэртаў і знік у 2000 годзе.

У 2002 годзе Цімафей Яравікоў апынуўся ў эпіцэнтры стварэння новай рок-н-рольнай супольнасці з назвай «Центр живого рока». Пры актыўным садзейнічанні ЦЖР, у маі 2002 года Цімафей набраў новы склад з музыкаў магілёўскага панк-гурта «Глюкі» і тады пачаліся рэпетыцыі. За некалькі дзён да першага канцэрту новага калектыву была прыдуманая назва — «Сердце дурака» і 30 мая 2002 года ў рок-клубе «Сектор» адбыўся дэбют.

У 2002-2003 гурт «Сердце дурака» перажываў бясконцыя змены складу, таму канцэрты былі рэдкія, але ўжо ў пачатку 2004 году прадставіў новую праграму. У 2005 годзе гурт ў складзе: Яўген Звераў (ударныя), Радзівон Бондараў (гітара), Раман Жыгараў (бас-гітара), Яўген Даніленка (клавішы), Цімафей Яравікоў (спеў) быў узмоцнены Паўлам Яравіковым.

У 2009 годзе гурт прэзентаваў дэбютны альбом «Децтво»[1], а таксама стаў лаўрэатам фестываля «Mass Medium Fest-2009»[2].

У 2011 годзе «Сердце дурака» атрымалі дыплом на конкурсе лепшых тэкстаў беларускіх песень «ZorkiText» за альбом «Децтво»[3]. 31 снежня гурт прэзентаваў інтэрнэт-сінгл «Январь. Снегири». Напачатку 2012 года ў калектыве адбыліся чарговыя кадравыя змены, тады ж знялі першы кліп на песню «Январь»[4]. 7 кастрычніка 2012 года ў мінскім клубе «Граффити» адбылася прэзентацыя зборніка лепшых студыйных запісаў «X», які быў выдадзены лэйблам «Вігма»[5].

У 2013 годзе выйшаў сінгл «Могилёвская», на песню пазней быў зняты кліп[6]. У 2015 годзе гурт прэзентаваў альбом «Могила льва»[7]. У лютым 2016 года ўбачыў свет трэці кліп гурта — «Снегири»[8]. Вясной 2016 года прайшла прэзентацыя трэцяга альбома «Война и любовь»[9].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у зборніках[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Марына Бучкова — клавішныя (2002)
  • Рыгор Грыбаноўскі — барабаны (2002)
  • Ганна Гергенсан — барабаны, перкусія (2003—2004)
  • Алесь Палтарацкі — баян (2003—2004)
  • Радзівон Бондараў — сола-гітара (2004—2008)
  • Павел Яравікоў — сола-гітара (2004—2008)
  • Раман Жыгараў — бас-гітара (2002—2009)
  • Яўген Звераў — барабаны (2004—2010)
  • Аляксандр Барысенка — сола-гітара (2008—2009)
  • Арцём Радаў — сола-гітара (2008—2012)
  • Аляксандр Кротаў — бас-гітара (2009—2013)
  • Лідзія Ткачова — клавішныя (2012)
  • Віктар Нікішаў — флейта (2012—2014)
  • Аляксей Скоб — бас-гітара (2013—2014)
  • Яўген Даніленка — клавішныя (2004—2015)

Зноскі

  1. Денис Ступников.. Игумен Сергий (Рыбко) выступил на презентации «Сердца дурака» в Москве. NEWSmuz.com (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 25 красавіка 2017.
  2. MMF-2009 — официальные результаты зрительского голосования. Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (29 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2016. Праверана 25 красавіка 2017.
  3. Группы с лучшими текстами выступят на концерте «ZorkiText» в Минске(недаступная спасылка). 222.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018. Праверана 25 красавіка 2017.
  4. История группы(недаступная спасылка). Официальный сайт коллектива. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2016. Праверана 25 красавіка 2017.
  5. «Сердце дурака» выпустила свой «X». Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (18 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
  6. «Сердце дурака» & «Авангардшкола» & «Gurreactive» & Co «Могилёвская» (2013). Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока». Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
  7. Виталий Шум.. Объективное и субъективное. Презентация альбома «Могила Льва» группы «Сердце дурака» в Могилёве. Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (15 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
  8. Виталий Шум.. «Сердце дурака». Клип «Снегири». Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (15 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
  9. Виталий Шум.. Презентация альбома «Война и любовь» гр. «Сердце дурака». Замах на рубль…. Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (30 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017. Праверана 25 красавіка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]