Перайсці да зместу

Ордэн «За заслугі» (Францыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн «За заслугі»
Ordre national du Mérite
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Ordre national du Mérite
Краіна  Францыя
Тып Ордэн
Каму ўручаецца Ваенным і грамадзянскім асобам
Кім уручаецца Прэзідэнт Францыі
Падставы ўзнагароджання За выдатныя заслугі, аказаныя французскай нацыі
Дата заснавання 3 снежня 1963 года
Статус Уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ваенны медаль
Малодшая Ваенны крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны ордэн «За заслугі», таксама ордэн Заслуг (фр.: Ordre national du Mérite) — нацыянальны ордэн Францыі. Заснаваны дэкрэтам ад 3 снежня 1963 года прэзідэнтам Францыі генералам дэ Голем у якасці замены шматлікім ведамасным ордэнам заслуг[1].

Ордэнам могуць быць узнагароджаны французскія грамадзяне, за значныя грамадзянскія і ваенныя заслугі, у той жа час недастатковыя для ўзнагароджання ордэнам Ганаровага легіёна. Ордэнам могуць узнагароджвацца таксама і замежнікі. Рашэнне аб узнагароджанні прымае прэм'ер-міністр Францыі, які з'яўляецца Гросмайстрам ордэна, па прадстаўленні Урада. Прэм'ер-міністр Францыі становіцца кавалерам Вялікага крыжа па заканчэнні 6 месяцаў дзейнасці на сваёй пасадзе.

Вялікі канцлер ордэна Ганаровага легіёна таксама з'яўляецца і канцлерам ордэна Заслуг.

Ордэн заслуг з'яўляецца чацвёртай па значнасці ўзнагародай Францыі пасля ордэны Ганаровага легіёна, ордэна Вызвалення і Ваеннага медаля.

27 ліпеня 1972 года было створана Грамадства ўзаемадапамогі членам Нацыянальнага ордэна Заслуг, пераназванае 26 кастрычніка 1974 года ў Асацыяцыю членаў Нацыянальнага ордэна Заслуг.

Адмененыя ордэны

[правіць | правіць зыходнік]

Пры заснаванні ордэна Заслуг былі скасаваны наступныя ведамасныя і каланіяльныя ўзнагароды:

Зорка ордэна «За заслугі»

Ордэн Заслуг мае пяць ступеняў:

Кавалер Вялікага крыжа (фр.: Grand'croix) — знак ордэна на шырокай стужцы праз правае плячо і залатая зорка на левай боку грудзей;
Вялікі афіцэр (фр.: Grand officier) — знак ордэна на стужцы з разеткай на грудзях і сярэбраная зорка на правым боку грудзей;
Камандор (фр.: Commandeur) — знак ордэна на шыйнай стужцы;
Афіцэр (фр.: Officier) — знак ордэна на стужцы з разеткай на грудзі;
Кавалер (фр.: Chevalier) — знак ордэна на стужцы на грудзях.
Знак ордэна, рэверс.

Знак — шасціканцовы крыж з раздвоенымі канцамі, пакрыты сіняй эмаллю. Паміж плячамі крыжа лісце лаўра, якое ўтварае востраканцовыя прамяні. У цэнтральным медальёне з пярэдняга боку выява галавы Марыяны, якая сімвалізуе сабой Французскую Рэспубліку, акружаная надпісам «République Française»; з адваротнага боку — два перакрыжаваныя французскія сцягі, пакрытыя эмалямі, і акружаныя назвай ордэна і датай яго заснавання. Крыж падвешаны да лаўровага вянка, які праз кольца мацуецца да стужкі. Знакі першых чатырох ступеняў — пазалочаныя, а знак кавалера — сярэбраны. Дыяметр знака кавалера Вялікага крыжа — 70 мм, камандора — 60 мм, вялікага афіцэра, афіцэра і кавалера — 40 мм.

Зорка — дванаццаціканцовы крыж, з раздвоенымі канцамі, без эмалі. Канцы прамянёў увянчаны шарыкамі. Паміж плячамі крыжа востраканцовыя прамяні, пакрытыя сіняй эмаллю. У цэнтральным медальёне — выява галавы Марыяны і па крузе, на сінім эмаляваным полі, надпіс «République Française / Ordre national du Mérite». Медальён акружаны лаўровым вянком. Зорка кавалера Вялікага крыжа — пазалочаная, Вялікага афіцэра — сярэбраная. Дыяметр зоркі — 90 мм.

Да 1980 года зорка Вялікага афіцэра была без эмалевага пакрыцця.

Стужка ордэна — муаравая, сіняя («колер Францыі», фр.: bleu de France). Шырыня стужкі кавалера Вялікага крыжа — 100 мм, камандора — 40 мм, вялікага афіцэра, афіцэра і кавалера — 37 мм.

Для нашэння пры паўсядзённым грамадзянскім адзенні прадугледжаны разеткі з ордэнскай стужкі (дыяметрам 6 мм), а пры мундзірным адзенні — планкі.

Абмежаванні колькасці ўзнагароджаных

[правіць | правіць зыходнік]

У мэтах узняцця прэстыжу і значнасці ўзнагароды ўрадам прымаюцца меры па паступовым скарачэнні колькасці ўзнагароджанняў ордэнам. Дэкрэтам ад 23 студзеня 2012 гады былі зацверджаны ніжэйзгаданыя зніжаныя нормы ўзнагароджвання ордэнам Заслуг на працягу 2012—2014 гг.[2]

Грамадзянскіх: Ваенных:
Вялікага крыжа — 6 Вялікага крыжа — 4
Вялікіх афіцэраў — 12 Вялікіх афіцэраў — 10
Камандораў — 140 Камандораў — 80
Афіцэраў — 720 Афіцэраў — 450
Кавалераў — 3400 Кавалераў — 1500

Паводле звестак Асацыяцыі членаў Нацыянальнага ордэна Заслуг у ордэне знаходзяцца[2]:

Ступень / На дату: 31 снежня 2010 31 снежня 2011 31 снежня 2012
Кавалераў Вялікага крыжа 138 138 137
Вялікіх афіцэраў 310 307 298
Камандораў 5295 5193 5078
Афіцэраў 32140 31876 31614
Кавалераў 153590 155438 153329

Зноскі

  1. Décret n°63-1196 DU 3 décembre 1963 portant création d’un Ordre national du Mérite Архівавана 23 верасня 2015. (фр.)
  2. а б Nominations et promotions (фр.)(недаступная спасылка). A.N.M.O.N.M.. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 2013-10-7.