Серж Дасо

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Серж Дасо
фр.: Serge Dassault
Serge Dassault crop.jpg
Мэр Карбей-Эсана
24 чэрвеня 1995 — 8 чэрвеня 2009
Папярэднік Мары-Ан Люсэж
Пераемнік Жан-П’ер Біштэр

Нараджэнне 4 красавіка 1925(1925-04-04)[1][2][…]
Смерць 28 мая 2018(2018-05-28)[5][2][…] (93 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фр.: Serge Paul André Bloch[7]
Бацька Марсель Дасо
Маці Madeleine Dassault[d]
Дзеці Аліўе, Ларан, Цьеры, Мары-Элені
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя Нацыянальны цэнтр незалежных і сялян
Аб'яднанне ў падтрымку рэспублікі
Саюз за народны рух
Рэспубліканцы
Член у
Адукацыя Політэхнічная школа
Вышэйшы інстытут аэранаўтыкі і космасу
Камерцыйная школа вышэйшых даследаванняў
Дзейнасць палітык, выканаўчы дырэктар, авіяканструктар, прадпрымальнік, выдавец, бізнесмен, інжынер
Узнагароды
Сайт serge-dassault.fr
Commons-logo.svg Серж Дасо на Вікісховішчы

Серж Дасо (фр.: Serge Dassault; 4 красавіка 1925, Парыж, Францыя — 28 мая 2018, Парыж, Францыя) — уплывовы французскі бізнесмен і кансерватыўны палітык, мільярдэр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын авіяканструктара і прадпрымальніка Марселя Дасо, ад якога атрымаў у спадчыну групу Groupe Dassault. Сям’я Дасо — яўрэйскага паходжання і насіла прозвішча Блох да 1946 года, калі бацькі прынялі каталіцызм і змянілі прозвішча на Дасо.

Член партыі Саюз за прэзідэнцкую большасць Францыі, як і яго сын Аліўе, які з’яўляецца дэпутатам Нацыянальнай асамблеі. Мэр горада Карбей-Эсон, паўднёвага прыгарада Парыжа. У 2004 г. Серж Дасо дапамог у фінансаванні будаўніцтва ісламскага культурнага цэнтра (які складаецца ў асноўным з мячэці) у г. Карбей-Эсон, уклаўшы свае сродкі.

Сям’і Сержа Дасо належаць кантрольныя пакеты акцый у такіх канцэрнах, як:

  • Dassault Aviation (50,21 %)
  • Dassault Systemes (45,1 %)
  • Lagardere Active (20,0 %)
  • Dassault Developpement
  • Dassault Communication — камунікацыі
  • Sogitec — тэхналогіі
  • Dassault Falcon Jet — падрадчык ваенных самалётаў Фалкон
  • Dassault Falcon Service — тэхабслугоўванне самалётаў
  • Dassault Multimedia — дызайн
  • Dassault Investissements — фінансы
  • SABCA — бельгійскі аэракосмас
  • Socpresse (87 %) — выдавецкая група (часопіс L’Express)

Зноскі