Скарбара (Трынідад і Табага)
| мястэчка | |
| Скарбара | |
|---|---|
| Scarborough | |
| 11°11′00″ пн. ш. 60°44′15″ з. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Табага |
| Абшчына | Сэнт-Эндру |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 1654 |
| Плошча | 10 км² |
| Вышыня цэнтра | 4 м |
| Часавы пояс | UTC-4 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 17 537 чалавек (2011) |
| Шчыльнасць | 1 754 чал./км² |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 90xxxx[1] |
| Паказаць/схаваць карты | |

Ска́рбара (англ.: Scarborough) — найбуйнейшы порт і мястэчка вострава Табага[2], а таксама адзінаццаты па колькасці насельніцтва горад дзяржавы Трынідад і Табага. Быў сталіцай Табага з 1769 года, пакуль калонія не была аб’яднана з Трынідадам, змяніўшы сталіцу на Порт-оф-Спейн. Насельніцтва ў 2011 годзе ацэнівалася ў 17 537 чалавек. Горад з’яўляецца адным з найбольш густанаселеных гарадоў Трынідада і Табага разам з Порт-оф-Спейнам, Сан-Фернандам, Чагуанасам і Арымай.
Скарбара, размешчаны на захадзе Табага, з’яўляецца эканамічным і культурным цэнтрам вострава. У абрысах горада відавочна вылучаецца форт Кінг-Джордж, умацаванне 18-га стагоддзя, названае ў гонар караля Вялікабрытаніі Георга III, у якім зараз знаходзіцца гісторыка-археалагічны музей.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Горад названы англійскімі каланістамі ў гонар Скарбара графства Ёркшыр у Вялікабрытаніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Скарбара стаў сталіцай Табага ў 1769 годзе, замяніўшы тагачасную сталіцу Джорджтаўн. Пад уладай Францыі з 1789 па 1814 год ён называўся Порт-Луі (Port-Louis).
У 1991 годзе была пабудавана глыбакаводная гавань Скарбара; да гэтага караблі мусілі кідаць якар у моры.
Горад Скарбара з’яўляецца галоўнай рэзідэнцыяй Палаты сходаў Табага, якая адказвае за мясцовае кіраванне на востраве Табага.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скарбара размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Табага. Мясцовасць плоская, на ўзроўні мора.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з кліматычнай класіфікацыяй Кёпена, горад, разам з усім востравам, мае мусонны клімат[3]. Тэмпература на працягу года трымаецца стабільна каля 27 °C, яе перапады складаюць не больш за тры градусы. Сухая позняя зіма і вясна кантрастуюць з вельмі дажджлівай астатняй часткай года.
| Клімат Скарбара | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
| Сярэдні максімум, °C | 29,5 | 30,0 | 30,4 | 31,0 | 31,2 | 30,6 | 30,2 | 30,3 | 30,7 | 30,5 | 30,1 | 29,5 | 30,3 |
| Сярэдняя тэмпература, °C | 25,9 | 26,1 | 26,6 | 27,4 | 27,8 | 27,4 | 27,0 | 27,1 | 27,3 | 27,1 | 26,8 | 26,2 | 26,9 |
| Сярэдні мінімум, °C | 22,2 | 22,2 | 22,8 | 23,8 | 24,3 | 24,2 | 23,8 | 23,9 | 23,8 | 23,7 | 23,4 | 22,8 | 23,4 |
| Норма ападкаў, мм | 47,4 | 47,9 | 42,8 | 42,8 | 63,8 | 148,4 | 187,7 | 162,7 | 171,3 | 220,3 | 206,7 | 158,9 | 1 502,7 |
| Крыніца: World Weather Information Service[4] | |||||||||||||
Абслугоўванне
[правіць | правіць зыходнік]Культурны комплекс Шоу-Парк — найбуйнейшы тэатр выканальніцкіх мастацтваў на Карыбах. Галоўная зала комплексу змяшчае больш за 5 000 чалавек, а таксама канферэнц-залы і лекцыйныя залы. У горадзе ёсць бібліятэка, будаўніцтва якой было завершана ў 2012 годзе, а ў 2014 годзе адкрыта бальніца агульнага профілю.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Паромныя зносіны звязваюць Скарбара са сталіцай Порт-оф-Спейн. Як і астатняя частка вострава Табага, Скарбара абслугоўваецца міжнародным аэрапортам імя А. Н. Р. Робінсана (былы аэрапорт Краўн-Пойнт), размешчаным за 11 кіламетраў ад цэнтра горада. Праз Скарбара таксама праходзіць шаша імя Клода Ноэля.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ List of Postal Districts. TTPOST. TTPOST (29 ліпеня 2018). Праверана 29 ліпеня 2018.
- ↑ Discover Tobago - Scarborough. www.discover-tt.com. Праверана 17 лютага 2023.
- ↑ Climate Summary for Scarborough(недаступная спасылка)
- ↑ World Weather Information Service. WMO. Праверана 3 ліпеня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Anthony, Michael (2001). Historical Dictionary of Trinidad and Tobago. Scarecrow Press, Inc. Lanham, Md., and London. ISBN 0-8108-3173-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Скарбара (Трынідад і Табага) на Вікісховішчы |
Scarborough (Trinidad and Tobago) даведнік на сайце Wikivoyage
