Скачок тыгра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Скачок тыгра (эст.: Tiigrihüpe) — дзяржаўны праект, у рамках якога адбывалася развіццё і пашырэнне камп'ютарнай і сеткавай інфраструктуры ў Эстоніі, асабліва ў галіне адукацыі[1]. Ідэя праекту ўпершыню была прапанавана ў 1996 годзе тагачасным паслом Эстоніі ў ЗША Тоамасам Хендрыкам Ільвесам і міністрам адукацыі Яакам Аавіксаам.

Істотным эфектам праекта стала прадастаўленне доступу ў Інтэрнэт для ўсіх школ Эстоніі[2], а таксама абсталяванне і абнаўленне камп'ютарных класаў: на змену маральна састарэлым камп'ютарам з АС CP/M прыйшлі IBM-сумяшчальныя камп'ютары.

Пасля кібератак супраць Эстоніі сеціўная бяспека была аб'яднаная з ваеннай дактрынай. Паспяховы вынік прывёў да ідэі стварэння ў Таліне Кааператыўнага кібернетычнага абароннага цэнтра майстэрства з удзелам НАТА. Гэты праект атрымаў назву «Абарона тыгра» (эст.: Tiigrikaitse)[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Электронное правительство: Поучимся ў Эстонии (руск.) . Свободная пресса +. Праверана 1 лістапада 2012.
  2. Эстония рвется во Всемирную паутину (руск.) . PC Week Live. Праверана 1 лістапада 2012.
  3. President Ilves kohtus Ameerika Ühendriikide riigipeaga (эст.) . Адміністрацыя прэзідэнта Эстоніі. Праверана 1 лістапада 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]