Славацкая пошта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славацкая пошта
славацк.: Slovenská pošta
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 1 студзеня 1993
Заснавальнікі Міністэрства транспарту, будаўніцтва і рэгіянальнага развіцця Славацкай Рэспублікі[d]
Размяшчэнне
Галіна пошта
Сайт posta.sk (славацк.)

Славацкая пошта (славацк.: Slovenská pošta) — дзяржаўная кампанія, якая адказвае за аказанне паштовых паслуг у Славакіі, створаная 1 студзеня 1993 года, калі Славакія набыла незалежнасць. 1 кастрычніка 2004 года арганізацыя стала акцыянерным таварыствам, якое належыць дзяржаве. У паштовую сетку ўваходзяць больш за 1500 паштовых аддзяленняў па ўсёй краіне[1]. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Банска Бістрыцы[1].

Сярод абавязкаў арганізацыі ёсць аказанне ўніверсальных паштовых паслуг, кур’ерская дастаўка, праца часовых паштовых аддзяленняў, выпуск паштовых марак і паштовы музей[1].

Зноскі

  1. а б в «Subject of activity». Slovenská pošta.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]