Словаўтваральнае гняздо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Словаўтваральнае гняздо — упарадкаваная адносінамі вытворнасці сукупнасць аднакарэнных слоў. Усе словы аднаго гнязда маюць фармальнае і семантычнае адзінства, бо ў іх складзе вылучаецца адна каранёвая марфема.

Характарыстыкі словаўтваральнага гнязда[правіць | правіць зыходнік]

  • Словы ўтвараюцца ад аднаго кораня.
  • Словы аб'ядноўваюцца сучаснымі марфалагічнымі сувязямі.
  • Словы аб'ядноўваюцца сучаснымі семантычнымі сувязямі.

У склад словаўтваральнага гнязда ўключаюцца толькі вытворныя словы розных часцін мовы, якія ўпарадкаваныя паміж сабой адносінамі паслядоўнай словаўтваральнай вытворнасці (кожнае вытворнае, матываванае слова ў складзе словаўтваральнага гнязда павінна знаходзіцца пры сваім матывавальным слове).

Будова словаўтваральнага гнязда[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак словаўтваральнага гнязда — зыходнае слова (невытворнае).

Будова словаўтваральнага гнязда: зыходнае слова + ступені дэрывацыі (максімум 5).

У словаўтваральным гняздзе па гарызанталі вылучаюцца словаўтваральныя сінтагмы (матываваныя словы суадносяцца ў паслядоўнасці: кожнае наступнае матываванае слова звязанае са сваім матывавальным). Па вертыкалі вылучаюцца словаўтваральныя парадыгмы (сукупнасць вытворных слоў, утвораных на пэўнай ступені дэрывацыі). Паколькі словаўтваральныя сінтагмы складваюцца са словаўтваральных ланцужкоў, то словаўтваральнае гняздо — сукупнасць словаўтваральных пар і ланцужкоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.