Слоўнік беларускай мовы
Выгляд
| Слоўнік беларускай мовы | |
|---|---|
| Вокладка Слоўніка беларускай мовы | |
| Аўтар | уклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. |
| Жанр | акадэмічны слоўнік |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Выдавец | Беларуская навука |
| Выдавецтва | Беларуская навука |
| Выпуск | 1987, 2012, 2024 |
| Старонак | 916 |
| ISBN | 978-985-08-1365-7 |
Слоўнік беларускай мовы — найбольш поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, выдадзены ў 2012 годзе, падрыхтаваны з улікам змен, што адбыліся ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». У аснову рэестра слоўніка, які ўключае каля 150 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы» 1987 года выдання, значна дапоўнены лексікай, што ўвайшла ва ўжытак у апошнія дзесяцігоддзі, а таксама лексікай, якая можа вызваць цяжкасці пры напісанні па новых правілах.
У 2024 годзе выйшла новае выданне слоўніка.[1]
Гл.таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
- Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад. В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – 915 с. – 1000 экз. – ISBN 978-985-08-3088-3.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Слоўнік беларускай мовы. Кніжная палата Беларусі. Праверана 23 лютага 2026.