Служба агульнай разведкі (Судан)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Служба агульнай разведкі, САР[1][2][3] — разведвальная служба федэральнага ўрада Судана, створаная ў ліпені 2019 года на базе былой Нацыянальнай службы разведкі і бяспекі, НСРБ (араб. جهاز الأمن والمخابرات الوطني السوداني‎‎, Jihaaz Al Amn Wal Mukhaabaraat Al Watani).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема часоў прэзідэнта Башыра.

Падчас прэзідэнцтва Амара аль-Башыра Нацыянальная служба разведкі і бяспекі была неверагодна магутным органам. Актамі аб нацыянальнай бяспецы 1999 і 2010 гадоў яна атрымала шырокія паўнамоцтвы. Яе часта называюць тайнай паліцыяй[4][5][6].

Спецслужба вяла дзейнасць і мела агентаў на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы і Заходняй Еўропе. Так, напрыклад, НСРБ створана шырокая агентурная сетка ў Іраку.

Акрамя таго, НСРБ кіравала сіламі аператыўнай падтрымкі[7].

З 2004 па 2009 год спецслужбу ўзначальваў Салах Гош. Пазней пасаду кіраўніка займаў Махамед Ата аль-Мулу. У 2018 годзе Гош прызначаны паўторна[8].

13 красавіка 2019 года падчас дзяржаўнага перавароту Гош быў звольнены з пасады кіраўніка агенцтва[9]. На яго месца прызначаны Абу Бакр Мустафа[10].

Так як падчас Суданскай рэвалюцыі НСРБ удзельнічала ў рэпрэсіях супраць пратэстоўцаў, то было прынята рашэнне аб яе скасаванні. Канстытуцыйным дэкрэтам Пераходнага ваеннага савета № (33) 2019 года орган перайменаваны ў Службу агульнай разведкі.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "TMC Renames NISS to General Intelligence Service". Sudanese Media Center. 2019-07-30. Архівавана з арыгінала 2019-07-30. Праверана 2020-01-29.
  2. "Sudan army quells Khartoum mutiny by pro-Bashir troops". BBC News. 2020-01-15. Архівавана з арыгінала 2020-01-16. Праверана 2020-01-29.
  3. Gallopin, Jean-Baptiste (2020-01-19). "Sudan's military shut down a mutiny. What does that mean for the democratic transition?". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 2020-01-29. Праверана 2020-01-29.
  4. Document. Amnesty.org. Праверана 22 April 2019.
  5. Caryl, Christian (October 3, 2012). "An Idealist on Death Row". Foreign Policy. Праверана February 21, 2015. ...the Sudanese secret police — the notorious National Intelligence and Security Services (NISS)...
  6. Howden, Daniel (June 28, 2012). "Has the Arab Spring now spread to Sudan?". The Independent. Праверана February 21, 2015. ...and the hated secret police, the NISS.
  7. "Sudan's RSF pledges to liberate rebel stronghold in South Kordofan". Sudan Tribune. June 10, 2014. Праверана January 5, 2016. The militia was activated and restructured again in August last year under the command of NISS
  8. Wheeler, Skye (14 August 2009). "Sudan president replaces intelligence chief". Reuters. Праверана 5 January 2016.
  9. Sudan's military holds talks with protesters as curfew lifted. Aljazeera.com. Праверана 22 April 2019.
  10. Sudan's military council names new intelligence chief. France 24 (14 красавіка 2019). Праверана 22 April 2019.