Смаленкаўскі вялікі камень
Выгляд
Смаленкаўскі вялікі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1996). Размешчаны за 500 метраў ад вёскі Смаленка Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цёмна-шэры разгнейсаваны граніт з ружовымі жылкамі і крышталямі палявога шпату. Даўжыня 5,4 м., шырыня 1,9 м., вышыня 1,3 м., у абводзе 12 метраў, аб'ём 14 м³, маса каля 36 тон. Прынесены ледавіком каля 150 тысяч гадоў назад з Фенаскандыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).