Смаленская абласная філармонія
Выгляд
Смаленская абласная філармонія | |
---|---|
Тып тэатра | Філармонія |
Заснаваны | 1939 |
Месцы выступленняў | Дом дваранскага сходу |
Будынак тэатра | |
Будынак | Смаленск |
Адрас | вул. Глінкі, дом 3 |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Алена Пятроўна Грэкава |
Мастацкі кіраўнік | Рыгор Анатольевіч Нячаеў |
Сайт | smolensk-filarmonia.ru |
Смаленская абласная філармонія (руск.: Смоленская областная филармония) — філармонія ў горадзе Смаленск. Асноўная дзейнасць філармоніі звязана з арганізацыяй і правядзеннем канцэртаў, Усерасійскага і міжнародных фестываляў, конкурсаў, шмат з якіх сталі традыцыйнымі. Штогадовы Усерасійскі музычны фестываль імя М. І. Глінкі, прысвечаны Дню нараджэння кампазітара, праводзіцца з 1957 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1939 годзе пастановай Смаленскага аблвыканкама № 1087 ад 16 мая.
З красавіка 1988 года філармонія размяшчаецца ў будынку былога Дваранскага сходу, пабудаваным ў 1825 годзе па праекце архітэктараў М. Н. Слепнева і А. І. Мельнікава[1].
Творчыя калектывы
[правіць | правіць зыходнік]- Смаленскі рускі народны аркестр імя В. П. Дуброўскага
- Камерны аркестр Смаленскай філармоніі
- Ансамбль народнай песні «Славяне»
- Смаленскі ансамбль песні і танца «Віцязь»
- Ансамбль песні «Руская душа»
- Фальклорны ансамбль салістаў «Таусень»
Зноскі
- ↑ Будынак Філармоніі(недаступная спасылка) на сайце «Культурная спадчына зямлі Смаленскай». Артыкул 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт філармоніі