Перайсці да зместу

Смаленскі езуіцкі калегіум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Смаленскі езуіцкі калегіум — навучальная ўстанова, якая існавала ў Смаленску ў 1620—54 гады.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узнік на аснове езуіцкай рэзідэнцыі, якую заснаваў у 1611 годзе ваявода смаленскі Аляксандр Гасеўскі, фундацыю павялічыў кароль Жыгімонт Ваза. У 1619—21 гады пабудаваны драўляны касцёл. У 1617 адчыніўся клас граматыкі, пасля — паэтыкі, у 1625 — рыторыкі, у 1641 — маральнай тэалогіі (для святароў), у 1644 — філасофіі, матэматыкі і фізікі. У 1646 годзе было 700 вучняў, у тым ліку шмат праваслаўных. Дзейнічала бурса для незаможных.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцебурака А. М. Смаленскі езуіцкі калегіум: гісторыя і кнігазбор // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Выпуск 9. Мінск: НББ, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]