Анатоль Мікалаевіч Сцебурака

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Мікалаевіч Сцебурака
Дата нараджэння 22 жніўня 1983(1983-08-22) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Мікалаевіч Сцебурака (нар. 22 жніўня 1983, в. Амговічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыі другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. і французскіх архіўных калекцыях Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (2011), дацэнт (2015)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 жніўня 1983 года ў вёсцы Амговічы Слуцкага раёна[1]. Мае старэйшага брата Усевалада, беларускага паэта і шоумена.

Скончыў у 2005 годзе гістарычны факультэт БДУ. У 2005—2010 гадах працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У 2010 годзе выкладчык Інстытута бізнесу БДУ[1].

У 2011 годзе скончыў аспірантуру Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. У 2011 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё адукацыі ў Беларусі ў другой палове XVI — першай палове XVII стагоддзяў: этнаканфесійны і сацыяльны аспекты»[1].

З 2011 года дацэнт кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: этнаканфесійны і сацыяльны аспекты адукацыі ў Беларусі ў XVI—XVII ст., Беларусь у часы напалеонаўскіх войнаў, беларуска-французскія кніжныя і культурныя кантакты[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у калектыўных працах
  • Sept ans d’absence, 1807—1814: témoignage d’un soldat de Napoléon (Joseph Quantin). Paris, 2020.
  • Лісты да Жазефіны: ваенныя шляхі французскага афіцэра: 1805—1812. Мінск, 2018.
  • Françoise Albertine Mas, Charles-P. Fitte de Soucy (1776—1813): Lettres d’un officier Napoléonien… Paris, 2015.
  • Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах // ARCHE. 2014. № 1-2.
  • Французские автографы в фонде Национальной библиотеки Беларуси [Электронный ресурс]. Минск, 2011.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]