Смаляк
Смаляк[1] — прасмоленая драўніна хвойных парод (галоўным чынам хвоі звычайнай; радзей сібірскага кедра), падзеленая на кавалкі і вычышчаная ад кары, грунта і гнілі.
Прасмольванне драўніны адбываецца з-за адмірання жывых клетак, смаляных хадоў у выніку ранення смаланоснай сістэмы. Жывіца, якая выцякае з адмерлых або пашкоджаных смаляных хадоў запаўняе трахеіды і міжклетнікі, насычае сценкі клетак. Найбольшае значэнне мае пнёвы смаляк — натуральна прасмоленая на працягу 10-15 гадоў (пасля рубкі) ядровая частка выкарчаваных пнёў (уключаючы карані). Таксама ў якасці смаляку могуць выкарыстоўвацца гладкія нарасты, якія выраслі на ствалах хвойных дрэў і адрозніваюцца павышаным утрыманнем смалы[2].
У смаляку змяшчаецца каля 13 % (і больш) смаляных і тлустых кіслот і іх кіслародзмяшчальных вытворных, 3-5 % монатэрпенаў, тэрпенавых спіртоў і інш. Смаляк ужываецца ў якасці тэхналагічнай сыравіны для атрымання экстракцыйнай каніфолі, шкіпінару і іншых лесахімічных прадуктаў. З адной тоны смаляку шляхам апрацоўкі арганічнымі растваральнікамі (звычайна бензінам) з наступнай перапрацоўкай экстракту атрымліваецца 75-120 кг каніфолі, 25-35 кг шкіпінару і 3-7 кг флатацыйнага алею.
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Альбом пороков древесины / А. Т. Вакин, О. И. Полубояринов, В.А. Соловьёв. — М.: Лесн. пром-сть, 1969. — С. 60.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гордон Л., Скворцов С., Лисов В. Технология и оборудование лесохимических производств.— 5 изд. — М., 1988.
- Осмол // Лесная энциклопедия: в 2-х т. / гл. ред. Воробьев Г. И.; ред. колл.: Анучин Н. А. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — Т. 2. — 631 с., илл.