Шкіпінар
Выгляд
Шкіпіна́р, Тэрпенцінавы алей, Шпігінар[1] — эфірны алей. Уяўляе сабой складаную сумесь вуглевадародаў, пераважна тэрпенаў і тэрпеноідаў.
Празрыстая ці жаўтаватая гаручая вадкасць з едкім пахам хвоі. Здабываецца перагонкай смалы (жывіцы) хвойных дрэў. Не раствараецца ў вадзе. Добра раствараецца ў дыэтылавым эфіры, ацэтоне, непалярных арганічных растваральніках. Добра растварае тлушчы, алеі, смолы.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Шкіпінар выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка лакаў і фарбаў, сыравіны ў вытворчасці камфары, тэрпінеёлу, тэрпінгідрату, інсектыцыдаў, араматычных рэчываў і інш. Ачышчаны жывічны шкіпінар выкарыстоўваецца ў медыцыне ў складзе вонкавых лекавых сродкаў (мазі, бальзамы і інш.).
Зноскі
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 581. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)