Сонная хвароба
Афрыканскі трыпанасамоз | ||
---|---|---|
Трыпанасомы ў мазку крыві | ||
МКХ-10 | B56. | |
DiseasesDB | 29277 13400 | |
MedlinePlus | 001362 | |
eMedicine | med/2140 |
Афрыканскі трыпанасамоз або сонная хвароба[1] — паразітарная хвароба людзей і жывёл. Выклікаецца паразітамі віду Trypanosoma brucei[2]. Існуе два тыпы ўзбуджальнікаў, якія інфіцыруюць людзей: Trypanosoma brucei gambiense (T.b.g) і Trypanosoma brucei rhodesiense (T.b.r.)[1]. T.b.g выклікае звыш 98 % выяўленых выпадкаў захворвання[1]. Абодва звычайна перадаюцца праз укус інфіцыраванай мухі цэцэ і найчасцей сустракаюцца ў вясковай мясцовасці[1].
Першапачаткова, на першай стадыі захворвання, з'яўляюцца ліхаманка, сверб, галаўны і сустаўны боль[1]. Гэтыя сімптомы праяўляюцца ў перыяд ад аднаго да трох тыдняў пасля ўкусу[3]. Праз некалькі тыдняў ці месяцаў наступае другая стадыя захворвання, якая пачынаецца з зацямнення свядомасці, парушэння каардынацыі, здранцвення і трывожнага сну[1][3]. Дыягностыка праводзіцца паводле вынікаў мазкоў крыві ці аналізу вадкасці лімфатычных вузлоў[3]. Часта неабходная спіннамазгавая пункцыя для адрознення першай і другой стадый захворвання[3].
Папярэджанне сур'ёзнага захворвання ўключае скрынінг групы рызыкі з дапамогай аналізаў крыві на ўзбуджальнік T.b.g.[1]. Лячэнне прасцей ажыццяўляць пры ўмове ранняй дыягностыкі і да з'яўлення неўралагічных сімптомаў[1]. Лячэнне на першай стадыі праводзіцца з дапамогай медыкаментаў пентамідыну ці сураміну[1]. Лячэнне на другой стадыі ўключае эфларнітын ці спалучэнне ніфуртымоксу і эфларнітыну супраць узбуджальніка T.b.g.[3]. Нягледзячы на тое, што меларсапрол эфектыўны супраць абодвух узбуджальнікаў, ён звычайна ўжываецца толькі супраць T.b.r. з-за наяўнасці сур'ёзных пабочных эфектаў[1].
Хвароба рэгулярна з'яўляецца ў некаторых рэгіёнах субсахарскай Афрыкі, група рызыкі складае прыблізна 70 мільёнаў чалавек з 36 краін[4]. У 2010 годзе ад захворвання загінула 9 000 чалавек, у параўнанні з 34 000 у 1990 годзе[5]. На цяперашні момант інфіцыравана прыблізна 30 000 чалавек, з іх 7 000 новых выпадкаў захворвання ў 2012 годзе[1]. Звыш 80 % выпадкаў прыпадае на Дэмакратычную Рэспубліку Конга[1]. Тры буйнейшыя эпідэміі за апошні час: адна у 1896—1906 гадах, пераважна ва Угандзе і басейне ракі Конга, дзве ў 1920 і 1970 гадах у шэрагу афрыканскіх краін[1]. Пераносчыкамі захворвання і інфікаванымі могуць быць іншыя істоты, прыкладам, каровы[1].
Уваходзіць у асноўны спіс забытых хвароб СААЗ.
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 WHO Media centre (June 2013). Fact sheet N°259: Trypanosomiasis, Human African (sleeping sickness). http://www.who.int/mediacentre/factsheets/fs259/en/.
- ↑ MedlinePlus Encyclopedia Sleeping sickness
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 Kennedy, PG (2013 Feb). "Clinical features, diagnosis, and treatment of human African trypanosomiasis (sleeping sickness).". Lancet neurology 12 (2): 186-94. PMID 23260189.
- ↑ Simarro PP, Cecchi G, Franco JR, Paone M, Diarra A, Ruiz-Postigo JA, Fèvre EM, Mattioli RC, Jannin JG (2012). "Estimating and Mapping the Population at Risk of Sleeping Sickness ". PLoS Negl Trop Dis 6 (10): e1859. doi: .
- ↑ Lozano, R (Dec 15, 2012). "Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010.". Lancet 380 (9859): 2095–128. doi: . PMID 23245604.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
![]() |
Гэта пачатак артыкула па эпідэміялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |