Соф’я Несцераўна Пацукевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф’я Несцераўна Пацукевіч
Дата нараджэння 8 жніўня 1926(1926-08-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2008(2008-12-05) (82 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Соф’я Несцераўна Пацукевіч (нар. 8 жніўня 1926, в. Міцкевічы, Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства — 5 снежня 2008) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачала ў 1939 годзе, усё жыццё аддала сельскай гаспадарцы.

З 1950 года працавала паляводам у сельскагаспадарчай арцелі «Сталінец», якая тады арганізавалася ў Міцкевічах, восем гадоў — малаказборшчыцай, за пяць кіламетраў дастаўляла флягі на сепаратарны пункт, некалькі месяцаў — даяркай.

Па просьбе брыгадзіра Мікалая Мікалаевіча Пугача з 1961 года стала працаваць свінаркай на ферме, даглядаць свінаматак. У першы час вучылася ў вопытнай свінаркі Алены Феліксаўны Сяйло. За парадамі звярталася да ветэрынарнага ўрача Надзеі Красноўскай. Ужо за першы год ёй удалося выгадаваць па 14 парасят ад свінаматкі (па раёне тады сярэднія паказчыкі былі да 12), а потым па 20 перадавала на дарошчванне, стала прызнаным майстрам жывёлагадоўлі. Па выніках за 1966 год выгадавала 860 парасят, у разліку на асноўную свінаматку — 21,5. Гэта быў лепшы паказчык свінарак Баранавіцкага раёна.

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання (1967—1971). У 1969 годзе прынята ў шэрагі КПСС.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём «За доблестный труд» (1966), ордэнам «Материнская слава» ІІІ ступені, медалямі «Медаль материнства» І і ІІ ступеняў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за поспехі ў выкананні плана па продажы дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і молат».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пацукевич Софья Нестеровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического труда : биогр. справочник / сост.: И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 172.
  • Пацукевич Софья Нестеровна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 196—197.
  • Пацукевіч Соф’я Несцераўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 597—598.
  • Пацукевіч Соф’я Несцераўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 475.
  • Пацукевіч Соф’я Несцераўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 355.
  • Литвинчук, С. Свет в окнах : [очерк о С. Н. Пацукевич] / С. Литвинчук // Земные звёзды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области / сост.: П. П. Сутько, В. И. Хомич, Е. В. Шилова. Минск, 1978. С. 248—254.
  • [Пацукевич Софья Нестеровна] // Наш край. Барановичи, 2011. 11 августа. C. 2. (Исторические даты недели).
  • Памяти Софьи Нестеровны Пацукевич : [некролог] / Язубец Н. М., Тенюшко Н. Ф., Доменикан Н. В., Бурдук Д. М. [и др.] // Наш край. Барановичи, 2008. 6 декабря. С. 3.
  • [С. Н. Пацукевич : фото] // Сельское хозяйство Белоруссии. 1988. № 2. С. 7.
  • Дошкевич, С. На работу — всей семьей : [о семье С. Н. Пацукевич] / С. Дошкевич // Советская Белоруссия. 1983. 10 июля. С. 2.
  • Солодуха, С. По примеру матери : [о семье С. Н. Пацукевич] / С. Солодуха // Знамя коммунизма. Барановичи, 1983. 1 июня. С. 2.
  • Пугачева, С. По пути роста : колхозу «Заря коммунизма» — 30 лет : [история колхоза] / С. Пугачева // Знамя коммунизма. Барановичи, 1979. 15 декабря.
  • Литвинчук, С. Свет в окнах : [очерк о С. Н. Пацукевич] / С. Литвинчук // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 19 декабря.
  • Пацукевич, С. Личный вклад : [о своей судьбе] / С. Пацукевич // Сельская газета. 1972. 23 ноября.
  • Пацукевич, С. [О своей работе рассказывает свинарка колхоза «Заря коммунизма» Барановичского района] / С. Пацукевич // Свиноводство. 1972. № 6. С. 34.
  • Ракитин, А. Государственный человек : [о С. Н. Пацукевич] / А. Ракитин // Знамя коммунизма. Барановичи, 1971. 10 апреля.
  • Слава героям труда! : в Президиуме Верховного Совета СССР : [о присвоении звания Героя Социалистического Труда труженикам Белоруссии, в т. ч. С. Н. Пацукевич] // Заря. 1971. 8 апреля.
  • Встречи с кандидатами: [о встрече с кандидатом в депутаты Верховного Совета БССР С. Н. Пацукевич] // Знамя коммунизма. Барановичи, 1967. 3 марта.
  • Казей, П. Она служит примером : [о С. Н. Пацукевич] / П. Казей; фото И. Бутько // Знамя коммунизма. Барановичи, 1967. 17 февраля.
  • Свинарка колхоза «Заря коммунизма» Барановичского района С. Н. Пацукевич : [стихи о ней; портрет] // Заря. 1967. 1 января.