Соф’я Радзівіл
Выгляд
| Соф'я Радзівіл | |
|---|---|
| Соф'я Рэй | |
| | |
| Окша | |
| Нараджэнне | 16 мая 1716 |
| Смерць | 1748 |
| Род | Рэі[d] |
| Бацька | Караль Рэй[d] |
| Муж | Ян Павел Пяплоўскі[d] і Удальрык Крыштаф Радзівіл[1] |
| Грамадзянства | |

Соф'я Радзівіл, народжаная Рэй (16 мая 1716 — 1748) — жонка князя Удальрыка Крыштафа Радзівіла.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Дачка Караля Рэя і Марыі з Бжэжыцкіх[2].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Першым мужам Соф'і быў кашталян валынскі Ян Пяплоўскі (1710—1739). У шлюбе нарадзілася дачка Тэкля (? — 1774), якая потым стала жонкай Міхала Бялінскага.
1 верасня 1740 года ў Красныставе пабралася другім шлюбам з князем Удальрыкам Крыштафам Радзівілам (1712—1770). Пара дзяцей не мела.
Продкі
[правіць | правіць зыходнік]| Караль Рэй | ||||||||||||||||
| Соф'я Радзівіл | ||||||||||||||||
| Марыя з Бжэжыцкіх | ||||||||||||||||
У мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы партрэт Соф'і Радзівіл, створаны Васілём Клікоўскім, які цяпер захоўваецца ў Львоўскім гістарычным музеі, Другі, партрэт-медзярыт, аўтарства Гірша Ляйбовіча ― ў Нацыянальным музеі ў Варшаве[3].
Зноскі
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Zofia Rey(недаступная спасылка) (польск.)
- ↑ Portret Zofii z Rejów Radziwiłłowej, żony Udalryka I Krzysztofa Radziwiłła. Muzeum Narodowe w Warszawie.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Zofia Rey(недаступная спасылка) (польск.)