Удальрык Крыштаф Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Удальрык Крыштаф Радзівіл
Udalryk Kryštap Radzivił. Удальрык Крыштап Радзівіл (1734).jpg
 
Дзейнасць: паэт
Нараджэнне: 5 студзеня 1712(1712-01-05)
Дзятлава, Слонімскі павет, Новагародскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Смерць: 21 ліпеня 1770(1770-07-21) (58 гадоў)
Дынастыя: Радзівілы
Бацька: Мікалай Фаўстын Радзівіл
Маці: Барбара з Завішаў
Жонка: Соф'я Радзівіл
Дзеці: Мацей Радзівіл[d]
 
Узнагароды:
кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Белага Арла ордэн Святога Аляксандра Неўскага

Удальрык (Ульрык) Крыштоф РАДЗІВІЛ (19 (28) лютага 1712, Дзятлава, Новагародскае ваяв. ВКЛ — 21 ліпеня 1770) — пісьменнік, паэт і гісторык. Канюшы літоўскі (з 1734), вялікі пісар літоўскі і староста менскі (1739—1746). Генерал-лейтэнант войска ВКЛ.

Паходзіў з роду Радзівілаў. Значную частку жыцця правёў у сваіх маёнтках на Валыні. Рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку, абараняў права «ліберум вета». Сучаснікамі характарызаваны як дзівак i фантазёр, здольны і начытаны, але схільны да авантурызму. Сабраў вялікую бібліятэку, ведаў шмат моў, у тым ліку грэчаскую, нямецкую, французскую, італьянскую, англійскую.

Пакінуў значную літаратурную спадчыну. Аўтар кніг «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (або «Універсальная гісторыя» (?), т. 1—5, 3648 стар., 1752), «Апісанне ўсіх нацый у Еўропе», «Сусветныя крытыкі або сатыры», «Вучоныя забавы ў вершах і прозе» і інш. Перакладаў на поль­скую мову творы Сафокла, П. Карнеля, Ж. Расіна. Частка твораў засталася ў рукапісах (напр. «Свецкая крытыка, або Сатыра» — рукапіс зберагаецца ў Дзяржаўнай бібліятэцы РФ у Маскве).

Спрабаваў увесці ў спектак­лях прыдворных тэатраў беларускую мову[1]. Па-беларуску гаворыць адзін з герояў пераробкі У. К. Радзівілам твора Э. Бруселя «Камедыя Эзопа», прызначаная для нясвіжскага тэатра, захавалася 5 радкоў з уступнага маналога[2].

Зноскі

  1. Мальдзіс А. Шляхецкая культура…
  2. Метрыка літаратурная…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мальдзіс А. Шляхецкая культура Беларусі (ХVII—ХІХ стст.) // Беларускі калегіюм: Беларуская культурная традыцыя: Лекцыя 16 — Эл.рэсурс baj.by
  • Метрыка літаратурная // Полымя № 1(927), студз. 2007. С. 222.
  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. ISBN 985-11-0016-1
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13), С. 213.