Спагеці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Спагеці
Спагеці з памідорамі і базілікам

Спагеці[1] (італ.: Spaghetti; ʃpaˈɡɛti) — локшына з цвёрдай пшаніцы з круглым сячэннем, дыяметрам каля 2 мм (пасля адваркі), і як правіла даўжынёй каля 25 см. Больш тонкія спагеці называюцца «спагеціні» (італ.: Spaghettini), таксама капеліні, тоўстыя спагеці — «спагетоні» (італ.: Spaghettoni). Радзімай спагеці з'яўляецца Італія, і яны шырока выкарыстоўваюцца ў італьянскай кухні, часта запраўляюцца таматным ссоусам. З'яўляюцца асновай шматлікіх італьянскіх страў, напрыклад: Spaghetti Napoli (спагеці па-неапалітанску) — з таматным соусам, Spaghetti Bolognese (спагеці-баланьезэ) — з таматнай падліўкай і мясным фаршам, Spaghetti all’Aglio ed Olio (спагеці з часнаком і алеем) — з гарачым аліўкавым алеем і крыху абсмажаным у ім часнаком.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Радзімай спагеці з'яўляецца італьянскі горад Генуя. У горадзе Понтэдасіа, недалёка ад Генуі, адкрыты Музей спагеці, дзе сабраны рэцэпты прыпраў і соусаў. Таксама там захоўваецца Натарыяльны акт (з архіва Генуі) ад 4 лютага 1279 года, які пацвярджае існаванне кулінарнага вырабу з цеста пад назвай «макароніс».

Зноскі

  1. Слоўнiк iншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мiнск : БелЭн, 1999  — . Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.399

Шаблон:Паста