Спаса-Праабражэнскі сабор (Чарнігаў)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная царква
Спаса-Праабражэнскі сабор
Спасо-Преображенский собор
Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор
Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор
51°29′20″ пн. ш. 31°18′28″ у. д.HGЯO
Краіна Украіна
Горад Чарнігаў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Чарнігаўская УПЦ МП
Тып будынка царква
Дата заснавання XI стагоддзе
Будаўніцтва 1033—??? гады
Сайт Афіцыйны сайт

Спаса-Праабражэнскі сабор — пяцікупальны храм у Чарнігаве, дзеючы храм-музей. Уваходзіць у склад нацыянальнага архітэктурна-гістарычнага запаведніка «Чарнігаў старажытны». Найстарэйшы захаваны помнік старажытнарускага дойлідства. Пра яго былое багатае ўнутранае ўбранне сведчаць рэшткі фрэсак, разьбяныя пліты хораў, падлогі, калоны.

На працягу стагоддзяў ён неаднаразова перабудоўваўся. У Спаса-Праабражэнскім саборы спачывае прах князя Ігара Северскага[ru], апетага ў «Слове аб Палку Ігаравым», Ігара Чарнігаўскага[ru] і іншых князёў той эпохі.

З’яўляецца самым старым будынкам у Чарнігаве, Украіне і адным з нешматлікіх уцалелых будынкаў дамангольскай Русі[1]. У 1989 годзе разам з Гістарычным цэнтрам Чарнігава, сабор быў уключан у папярэдні спіс Сусветнай спадчыны[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны каля 1030—1036 гадоў чарнігаўскім князям Мсціславам Уладзіміравічам, а закончыў будаўніцтва Святаслаў Яраславіч. У 1239 годзе храм быў часткова разбураны пры нашэсці мангольскага хана Батыя. Зноў пацярпеў у 1611 годзе ад войска Рэчы Паспалітай. Быў адбудаваны ў 1675 годзе, але ў 1750 г. істотна пашкоджаны пажарам. Рэстаўраваны ў 1770—1799 гадах.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У плане сабор уяўляе сабой трохнефны храм з шасцю (ці васьмю)[3] слупамі, трыма апсідамі і пяццю купаламі-банямі. Галоўны будынак працягнуўся на 28,25 м з усходу на захад і на 19,20 м з поўначы на поўдзень[4]. Аб’ёмна-пастаровая кампазіцыя сабора надала яму арыгінальную форму піраміды. Фасады аформлены пілястрамі і цаглянымі арнаментамі.

Зноскі

  1. Спасо-Преображенский собор в Чернигове (руск.) . Архитектура России. Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2017. Праверана 21 ліпеня 2018.
  2. Historic Centre of Tchernigov, 9th -13th centuries (англ.) . UNESCO. Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2017. Праверана 21 ліпеня 2018.
  3. У розных даследаваннях называецца розная колькасць слупоў. Гэта звязана з асаблівасцямі архітэктуры храма. Гл. Спасо-Преображенский собор в Чернигове // «Мир Чудес».
  4. Hubert Faensen, Wladimir Nikolajewitsch Iwanow: Altrussische Baukunst. Union Verlag, Berlin 1974 (2. Auflage), S. 336. (ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]