Спас Эмануіл (каменны абразок)
| ||
Спас Эмануіл. XII ст. | ||
Матэрыял | стэатыт | |
---|---|---|
Тэхніка | разьба | |
Музей гісторыі НАН Беларусі, Мінск |
Спас Эмануіл — каменны абразок XII ст., знойдзены на тэрыторыі вакольнага горада Пінска.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Абразок, магчыма, зроблены ў Візантыі ці мясцовымі майстрамі пад моцным уплывам. Ён мае прамавугольную ніжнюю і паўцыркульную верхнюю частку. Фігурны выступ верхняй часткі з прасвідраванай адтулінай для шнурка ўпрыгожаны візантыйскім крыжам і чатырма кропкамі. Асобныя часткі абразка былі пазалочаны. Выява Хрыста — пагрудная. Клаў, вышыўка на хітоне, арнаментаваны перакрыжаванымі лініямі. Паўзверх хітона накінуты гімацій, які звісае з левага пляча, збіраючыся ў шырокія складкі, і пакрывае краем правае плячо. Вакол галавы німб з перакрыжаваннем. Разьба выканана ў даволі высокім рэльефе. Характар рэльефу і асаблівасці трактоўкі твару Спаса Эмануіла нагадваюць лепшыя ўзоры візантыйскай пластыкі эпохі неакласіцызму.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лысенко П.Ф. Каменная иконка из Пинска //Советская археология. 1968. № 2. С. 295-297;
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.