Справа Рычарда Джуэла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Справа Рычарда ДжуэлаM:
англ.: Richard Jewell[1]
Жанр трылер[d], фільм-біяграфія[d][1], крымінальны фільм[d][1] і фільм-драма[d][1]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 129 хв.[1]
Краіна
Мова англійская
Год 13 снежня 2019
IMDb tt3513548

«Спра́ва Ры́чарда Джу́эла» (англ.: Richard Jewell) — біяграфічная драма Клінта Іствуда, якая выйшла на экраны ў 2019 годзе[3].

Фільм заснаваны на рэальных падзеях, якія адбыліся летам 1996 года падчас Алімпійскіх гульняў у Атланце. Звычайны ахоўнік Рычард Джуэл гераічна ўратаваў сотні жыццяў, калі знайшоў бомбу побач з паркам, дзе праходзіў канцэрт. Аднак праз некалькі дзён Джуэла пачалі цкаваць СМІ і праваахоўчыя органы, якія абвінавацілі яго ў падрыхтоўцы тэракта.

Сусветная прэм’ера фільма адбылася 20 лістапада 2019 года ў межах міжнароднага кінафестывалю AFI Fest[4]. У амерыканскі пракат стужка выйшла 13 снежня 2019 года[4], у Беларусі — 9 студзеня 2020 года.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У адзін з дзён Алімпійскіх гульняў 1996 года, якія праходзяць у Атланце, ахоўнік Рычард Джуэл знаходзіць сумку са ўзрыўчаткай і ў тэрміновым парадку адводзіць людзей з зоны паражэння. Але не гледзячы на яго дзеянні і працу спецслужбаў, бомба ўсё ж выбухае. Гіне два чалавекі, сотні атрымліваюць раненні. Тым не менш, дзякуючы ўважлівасці і своечасовым дзеянням Джуэла, выратаваны сотні жыццяў. Джуэл у імгненне становіцца ўсенародным героем. Аднак ужо праз некалькі дзён ФБР робіць яго галоўным падазраваным у тэракце, супраць яго ўзбуджаюць крымінальную справу, а СМІ падхопліваюць гэтую гісторыю і выстаўляюць Джуэла ворагам нумар адзін. На яго абарону ўстае адвакат Уотсан Браянт. Разам ім прыйдзецца супрацьстаяць судовай сістэме, грамадскаму меркаванню, СМІ і ФБР, якія спрабуюць пасадзіць Джуэла за краты.

Акцёрскі склад[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 https://www.filmweb.pl/film/Richard+Jewell-2019-708511
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 ČSFD — 2001.
  3. Richard Jewell — IMDb (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 студзеня 2020.
  4. 4,0 4,1 Richard Jewell — Release Info (англ.) . Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 студзеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]