Перайсці да зместу

Біл Клінтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уільям Джэферсан Клінтан
англ.: Bill Clinton
42-і Прэзідэнт ЗША
20 студзеня 1993 — 20 студзеня 2001
Папярэднік Джордж Г. У. Буш
Пераемнік Джордж У. Буш
40-ы і 42-і Губернатар Арканзаса
11 студзеня 1983 — 12 снежня 1992
50-ы Генеральны пракурор Арканзаса
3 студзеня 1977 — 9 студзеня 1979
Папярэднік Джым Такер

Нараджэнне 19 жніўня 1946(1946-08-19)[1][2][…] (78 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: William Jefferson Blythe III
Бацька Уільям Джэферсан Блайт-малодшы[d]
Маці Вірджынія Дэл Кэсідзі[d]
Жонка Хілары Клінтан
Дзеці Чэлсі (нар. 1980)
Веравызнанне баптыст
Партыя Дэмакратычная партыя ЗША
Член у
Адукацыя Джорджтаўнскі ўніверсітэт
Універсітэцкі каледж (Оксфард)
Ельская школа права
Дзейнасць палітыка і правазнаўства[4]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
St. George's Order of Victory Grand cross of the Order of the White Lion Order of the Cross of Terra Mariana, 1st Class Ордэн Крыжа Зямлі Марыі ордэн Белага льва ордэн Томаша Гарыга Масарыка Прэзідэнцкі медаль Свабоды Order of State of Republic of Turkey Grand Collar of the Order of Good Hope Grand Cross of the National Order of Honor and Merit Order of Mubarak the Great Ордэн караля Абдэль Азіза
Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага

прэмія Чатырох свабод — Медаль свабоды[d] (2005)

Філадэльфійскі медаль Свабоды

узнагарода Свабоды[d] (2005)

Sergio Vieira de Mello Citizen of the World[d]

міжканфесійная ўзнагарода Джэймса Паркса Мортана[d]

NAACP Image Award – President's Award[d] (2001)

TED Prize[d] (2007)

залатая пласціна Акадэміі дасягненняў[d]

Doublespeak Award[d] (1997)

Fulbright Prize[d] (2006)

ордэн Лагоху Ellis Island Medal of Honor
Грэмі

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

ганаровы доктар Універсітэта Мак-Гіла[d] (16 кастрычніка 2009)

стыпендыя Родса (1968)

ганаровы доктар Універсітэта Хофстра[d]

Osgar[d] (2008)

Order of Good Hope National Order of Honour and Merit Presidential Medal of Distinction

47-я цырымонія «Грэмі»

Order of Freedom
Сайт clintonlibrary.gov (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям (Біл) Джэферсан Клінтан (англ.: Bill Clinton; па нараджэнні Вільям Джэферсан Блайт-трэці) (нар. 19 жніўня 1946) — 42-і прэзідэнт ЗША.

Клінтан нарадзіўся і вырас у Арканзасе, і з’яўляецца выпускніком Джорджтаўнскага ўніверсітэта, дзе ён быў членам груп Kappa Kappa Psi і Phi Beta Kappa, і атрымаў стыпендыю Родса для навучання ў Оксфардскім універсітэце. У 1975 годзе ажаніўся з Хілары Клінтан, якая з 2009 па 2013 год была Дзяржаўным сакратаром ЗША. Абодва Клінтаны атрымалі юрыдычную ступень юрыдычнага факультэта Ельскага ўніверсітэта, дзе яны і пачалі сустракацца.

Да вылучэння на пасаду прэзідэнта Біл Клінтан быў губернатарам штата Арканзас з 1979 па 1981 год і з 1983 па 1992 год, а да таго Генеральным пракурорам штата Арканзас з 1977 па 1979 гады. Як губернатар штата Арканзас, Клінтан перапрацаваў сістэму дзяржаўнай адукацыі, а таксама служыў у якасці старшыні Нацыянальнай асацыяцыі губернатараў. Будучы членам Дэмакратычнай партыі Клінтан ідэалагічна быў Новым дэмакратам, а яго палітыка адлюстроўвала філасофію кіравання цэнтрысцкага «Трэцяга шляху».

Першы тэрмін (1993—1997)

[правіць | правіць зыходнік]

Клінтан быў абраны прэзідэнтам у 1992 годзе, перамогшы дзеючага прэзідэнта Джорджа Буша. Ва ўзросце 46 гадоў Біл Клінтан быў трэцім самым маладым прэзідэнтам, і першым з пакалення бэбі-бумераў. Час прэзідэнтства Клінтана прыпаў на адзін з самых працяглых перыядаў эканамічнага росту ў амерыканскай гісторыі. Клінтан падпісаў закон аб Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі. Пасля няўдалай спробы правесці рэформы ў сферы нацыянальнай аховы здароўя, Дэмакратычная партыя атрымала паразу на выбарах, а Рэспубліканская партыя атрымала кантроль над Кангрэсам у 1994 годзе, упершыню за апошнія 40 гадоў. Праз два гады Клінтан стаў першым дэмакратам пасля Франкліна Рузвельта, які быў абраны прэзідэнтам двойчы. Клінтан правеў рэформу сістэмы сацыяльнага забеспячэння і праграмы дзяржаўнага медыцынскага страхавання абароны дзяцей, што забеспечыла медыцынскае страхаванне для мільёнаў дзяцей.

Наведаў Беларусь з афіцыйным візітам 15 студзеня 1994 года. Ва ўрочышчы Курапаты была ўсталявана мемарыяльная «лава Клінтана» (памятны знак «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці»).

Другі тэрмін (1997—2001)

[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе адбылася працэдура імпічмента Клінтана Палатай прадстаўнікоў за дачу ілжывых паказанняў перад вялікім журы і стварэння перашкодаў выкананню правасуддзя ў ходзе судовага працэсу супраць яго, звязаныя з скандалам ў Белым доме (а пазней і з Міністэрствам абароны) работніцай Белага Дома Монікай Левінскі. Клінтан быў апраўданы Сенатам ЗША ў 1999 годзе і застаўся на пасадзе для сканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Бюджэтнае ўпраўленне Кангрэсу ЗША паведаміла аб прафіцыце бюджэту ў перыяд з 1998 па 2000 гады, за апошнія тры гады прэзідэнцтва Клінтана. У знешняй палітыцы Клінтан пачаў ваенную інтэрвенцыю ЗША ў войнах у Босніі і Косава, падпісаў закон аб вызваленні Ірака ад Садама Хусейна, а таксама ўдзельнічаў сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Кэмп-Дэвідзе ў 2000 годзе для дасягнення ізраільска-палестынскага мірнага дагавора.

Выніковы эканамічны даклад прэзідэнта Біла Клінтана ў студзені 2001 года канстатаваў рост у параўнанні з перыядам 1973–1995 гадоў больш чым у 2 разы прадукцыйнасці працы, нізкі ўзровень беспрацоўя і інфляцыі, ліквідацыю дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту і больш хуткія, у параўнанні з іншымі развітымі краінамі, тэмпы росту даходаў насельніцтва[5].

Пасля прэзідэнцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Клінтан пакінуў сваю пасаду з найвышэйшым рэйтынгам адабрэння, чым любы іншы прэзідэнт ЗША пасля Другой сусветнай вайны. Пасля гэтага Клінтан прымаў удзел у шматлікіх публічных выступах і гуманітарнай дзейнасці. Клінтан стварыў Фонд Клінтана для вырашэння міжнародных праблем, такіх як прафілактыка СНІДу і глабальнага пацяплення. У 2004 годзе Клінтан апублікаваў сваю аўтабіяграфічную кнігу «Маё жыццё». Клінтан заставаўся актыўным у палітыцы, праводзячы кампаніі за кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі, у тым ліку кампаніі яго жонкі ў Дэмакратычнай прэзідэнцкай намінацыі ў 2008 і 2016 гадах, а таксама кампаніі па выбарах прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў 2008 і 2012 гадах.

У 2009 годзе Клінтан быў прызначаны Спецыяльным пасланнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Гаіці, і пасля землятрусу ў Гаіці 2010 года Клінтан сумесна з Джорджам Бушам сфармавалі «Клінтан Буш Гаіці фонд». Пасля сыходу з пасады дзейнасць Клінтана была высока ацэненая ў рыйтынгах прэзідэнтаў ЗША.

Жонка Хілары Клінтан — 67-ы Дзяржсакратар ЗША (2009—2013).

Дачка Чэлсі Клінтан — кардыёлаг (нар. 27 лютага 1980). Выйшла замуж у ліпені 2010 года.

  • Ордэн Белага льва I ступені на ланцугу (Чэхія, 1998)
  • Гранд-кампаньён ордэна Лагоху (Папуа — Новая Гвінея, 2006)
  • Ордэн Добрай Надзеі I ступені (ПАР)
  1. Bill Clinton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. William Jefferson Clinton // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/1992/07/17/news/the-party-s-over-bill-clinton-democratic-team-opens-by-appealing-to-middle-class.html
  4. Catalog of the German National Library Праверана 1 мая 2024.
  5. Варывончык І.В. Палітыка кіруючых адміністрацый і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця ЗША (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.) // Весцi БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. № 3(53) 2007