Перайсці да зместу

Правасуддзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Багіня Юстыцыя — увасабляе правасуддзе як уладальніцу трох сімвалаў: мяча, што сімвалізуе прымусовую ўладу суда; чашы шаляў у кожнай руцэ, што ўзважваюць людскія справы; з завязанымі вачамі — сімвалам непрадузятага вынясення рашэнняў.

Правасуддзе — форма дзяржаўнай дзейнасці судовай улады, у працэсе якой разглядаюцца і вырашаюцца ў судовым парадку справы, аднесеныя да яе кампетэнцыі — аб крымінальных злачынствах, аб цывільных і гаспадарчых спрэчках і інш. Суддзі незалежныя ў сваёй дзейнасці і падпарадкоўваюцца толькі закону, якое-небудзь умяшанне ў іх дзейнасць недапушчальнае. У Беларусі судаўладкаванне і статус суддзяў вызначаюцца Канстытуцыяй Беларусі, іншымі актамі заканадаўства. Судовая сістэма Беларусі ўключае агульныя суды (Вярхоўны суд, абласныя і прыраўнаваны да іх Мінскі гарадскі суд, раённыя, гарадскія), а таксама ваенныя, гаспадарчыя і іншыя суды. Вышэйшымі звеннямі судовай сістэмы з'яўляюцца Вярхоўны суд і Вышэйшы гаспадарчы суд. Органам дзяржаўнага кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў дзяржавы з'яўляецца Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь, заключэнні якога з'яўляюцца канчатковымі, абскарджанню і апратэставанню не падлягаюць.

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. - ISBN 985-11-0108-7.