Перайсці да зместу

Спіс кіраўнікоў Брандэнбурга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб маркграфаў Брандэнбурга

Маркграф Паўночнай маркі Альбрэхт Мядзведзь у крывавых баях захапіў (11 ліпеня 1157) славянскую крэпасць Бранібор, і такім чынам заснаваў новую дзяржаву на славянскіх землях. Упершыню ён назваў сябе маркграфам Брандэнбурга (Adelbertus Die gratia marchio in Brandenborch) у дакуменце ад 3 кастрычніка 1157. Таму 1157 год лічыцца фактычным годам заснавання маркі Брандэнбург.

Асканіі

У 1267 годзе марка была падзелена на 2 часткі, якія кіраваліся прадстаўнікамі дзвюх ліній Брандэнбургскай галіны Асканіяў.

Маркграфы ў Штэндалі

[правіць | правіць зыходнік]
Асканіі, Іаанаўская лінія Брандэнбургскай галіны.

Кіравалі ў частцы Брандэнбургскай маркі са сталіцай у Штэндалі.

Асканіі, Іаанаўская лінія Брандэнбургскай галіны.

Маркграфы ў Зальцведэлі

[правіць | правіць зыходнік]
Асканіі, Атонаўская лінія Брандэнбургскай галіны.

Кіравалі ў часткі Брандэнбургскай маркі са сталіцай у Зальцведэлі.

  • 12671268: Ёган III (1244—1268), маркграф у Зальцведэлі з 1267, сын Атона III
  • 12671298: Атон V Доўгі (пам. 1299), маркграф у Зальцведэлі з 1267, брат папярэдняга
  • 1268/12691300: Альбрэхт III (пам. 1300), маркграф у Зальцведэлі з 1268/1269, брат папярэдняга
  • 12801303: Атон VI (пам. 1303), маркграф у Зальцведэлі з 1280, брат папярэдняга
  • 12951308: Герман I (пам. 1308), маркграф у Зальцведэлі з 1295, сын Атона V
  • 13081317: Ёган V (1302—1317), маркграф у Зальцведэлі з 1308 (самастойна з 1314), сын папярэдняга

Уладанні атрымаў у спадчыну маркграф Вальдэмар з Іаанаўскай лініі.

Брандэнбургская марка ў 1320 годзе
Асканіі

У 1319 годзе ўсе ўладання ў Брандэнбургу атрымаў у спадчыну Генрых I, маркграф Ландсберга.

  • 13181320: Генрых II Дзіцё (пам. 1320), маркграф Ландсберга з 1318, маркграф Брандэнбурга з 1319, сын Генрыха I
Вітэльсбахі

Пасля згасання дынастыі Асканіяў у Брандэнбургу марка перайшла пад кіраванне імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1323 годзе імператар Людвіг IV Баварскі перадаў яе свайму сыну Людвігу.

Вітэльсбахі

Паводле Залатой булы, выдадзенай імператарам Карлам IV у 1356 годзе, маркграфы Брандэнбурга атрымалі тытул курфюрста.

  • 13561365: Людвіг II (1328—1365), герцаг Баварыі (Людвіг VI) з 1347, маркграф Брандэнбурга з 1351, курфюрст Брандэнбурга з 1356
  • 13651373: Атон VII Гультаяваты (1346—1379), герцаг Баварыі (Атон V) з 1347, курфюрст Брандэнбурга 1365—1373

У 1373 годзе паводле дагавора ў Фюрстэнвальдэ Атон VII прадаў Брандэнбург імператару Карлу IV, які прызначыў курфюрстам свайго сына Венцэля.

Люксембургі
  • 13731378: Венцэль (1361—1419), сын імператара Карла IV, курфюрст Брандэнбурга 1373—1378, герцаг Люксембурга (Венцэль II) з 1383, кароль Чэхіі (Вацлаў IV) з 1363, рымскі кароль 1376—1400
  • 13781388: Сігізмунд (1368—1437), брат папярэдняга, курфюрст Брандэнбурга 1378—1388, 1411—1415, герцаг Люксембурга з 1419, кароль Германіі з 1410, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1433, кароль Чэхіі 1419—1421, 1436—1437, кароль Венгрыі з 1386
  • 13881411: Ёст (1351—1411), пляменнік імператара Карла IV, маркграф Маравіі з 1375, курфюрст Брандэнбурга з 1388, антыкароль Германіі з 1410, герцаг Люксембурга з 1388
  • 14111415: Сігізмунд (1368—1437) (другі раз)
Гогенцолерны

30 красавіка 1415 года на Канстанцкім саборы імператар Сігізмунд, які валодаў Брандэнбургам, ва ўзнагароду за паслугі аказаныя яму бургграфам Нюрнберга Фрыдрыхам VI Гогенцолернам, падараваў апошняму тытулы маркграфа і курфюрста Брандэнбурга, з абмоўкай, што можа ўзяць у яго маркграфства, выплаціўшы 400000 гульдэнаў.

У 1701 годзе Фрыдрых III прыняў тытул «кароль Прусіі», заснаваўшы каралеўства Прусія, у склад якога ўвайшла і Брандэнбургская марка.