Спіс самых высокіх будынкаў Франкфурта-на-Майне
Франкфурт – адзін з нямногіх гарадоў Еўропы, якія маюць скайлайн ці панараму, якую дамінуюць небаскробы. Таму гэты горад часта называюць Mainhattan - намёк на Манхэтан у Нью-Ёрку. Асабліва шмат вышынных будынкаў знаходзяцца ў так званым Фінансавым квартале. Найбольш старымі вышыннымі будынкамі ў Франкфурце лічацца пабудаваныя паміж 1923 і 1926 Mousonturm і адміністрацыйны будынак I.G. Farben, сёння галоўны будынак універсітэта. Першыя будынкі вышынёй больш за 50 метраў існуюць з 50-х гадоў 20-га стагоддзя; небаскробы вышэй за 150 метраў пачалі будаваць у сярэдзіне 70-х гадоў. У 21 стагоддзі з’явіліся такія будынкі як Tower 185, Opernturm, Skyper, Gallileo, Nextower і Westhafen Tower. Зараз у Франкфурце ёсць 14 будынкаў вышэй за 150 метраў, з іх 10 вышэйшых будынкаў Германіі.
Будынак The Squaire над чыгуначным вакзалам франкфурцкага аэрапорта мае даўжыню 660 метраў, шырыню 65 метраў і вышыню 45 метраў. З плошчай каля 140 000 кв. метраў гэта самы вялікі офісны будынак у Германіі. Найвышэйшым збудаваннем Франкфурта з’яўляецца з 1978 года тэлевежа Europaturm (337,5 метраў). У Europaturm ёсць памяшканні для наведвальнікаў, але з-за недастатковай рэнтабельнасці яны былі зачынены ў 1999.
Час ад часу (дагэтуль у 1996, 1998, 2001, 2007 і 2013 гг.) у Франкфурце паводзіцца Фестываль небаскробаў. Падчас фестывалю каля пятнаццаці будынкаў, якія як правіла не з'яўляюцца агульнадаступнымі, адчыняюць для наведвальнікаў.
Самыя высокія будынкі[правіць | правіць зыходнік]
Гэты спіс утрымлівае ўсе будынкі Франкфурта, вышыня якіх дасягае 100 метраў без надбудоў. Вышыня будынкаў узята пераважна з базы дадзеных Council on Tall Buildings and Urban Habitat [1] і Emporis [2]. Усе будынкі сартаваны ў адпаведнасці з афіцыйнай вышынёй. Яна ўключае ў сябе шпілі, калі яны з'яўляюцца часткай архітэктуры будынка, але не ўключае радыёантэны. Таксама пералічаны будынкі, якія яшчэ знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва, але ўжо дасягнулі сваёй вышыні. Дадаткова пазначаны збудаванні, якія не класіфікуюцца як вышынныя будынкі, таму што менш за 50 працэнтаў ад іх агульнай плошчы можа выкарыстоўвацца як карысная плошча [3] (напрыклад тэлевізійныя вежы, царквы, стадыёны).
№ | Назва будынка | Выява | Вышыня, м | Паверхавасць | Год пабудовы | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|
Europaturm | ![]() |
337,5 | 1979 | Тэлевежа. Другое па вышыні збудаванне у Германіі пасля Берлінскай тэлевежы. | ||
1 | Commerzbank Tower | ![]() |
259,9 | 56 | 1997 | 1997–2003 вышэйшы будынак Еўропы. 1997–2012 вышэйшы будынак Еўрапейскага саюза. З 1997 вышэйшы будынак Германіі. Вышыня з антэнай 300 метраў. Штаб-кватэра Commerzbank. |
2 | Messeturm | ![]() |
256,5 | 55 | 1990 | 1990–1997 вышэйшы будынак Еўропы. 1990–1997 вышэйшы будынак Еўрапейскага саюза. 1990–1997 вышэйшы будынак Германіі. |
3 | Westend Tower | ![]() |
208,0 | 53 | 1993 | Штаб-кватэра DZ Bank. |
4 | Main Tower | ![]() |
200,0 | 55 | 1999 | Вышыня з антэнай 240 метраў. Штаб-кватэра Landesbank Hessen-Thüringen. У верхніх паверхах знаходзіцца радыё і тэлебачанне студыі Hessischer Rundfunk, рэстаран, кафэ і назіральная пляцоўка. |
5 | Tower 185 | ![]() |
200,0 | 55 | 2011 | Штаб-кватэра PricewaterhouseCoopers у Германіі. |
6 | Trianon | ![]() |
186,0 | 45 | 1993 | Штаб-кватэра DekaBank. |
7 | Новы будынак Еўрапейскага цэнтральнага банка | ![]() |
185,0 | 45 | 2014 | Паўночная вежа мае з антэнай вышыню 201 метраў. |
8 | Opernturm | ![]() |
170,0 | 42 | 2009 | Штаб-кватэра UBS у Германіі. |
8 | Taunusturm | ![]() |
170,0 | 40 | 2014 | |
10 | Silver Tower | ![]() |
166,3 | 32 | 1978 | 1978–1990 вышэйшы будынак Германіі. Былая штаб-кватэра Dresdner Bank. |
11 | Westend Gate | ![]() |
159,3 | 47 | 1976 | 1976–1978 вышэйшы будынак Германіі. У будынку размешчаны гатэль Marriott. |
12 | Deutsche Bank I | ![]() |
166,3 | 40 | 1984 | Штаб-кватэра Deutsche Bank. |
12 | Deutsche Bank II | ![]() |
166,3 | 38 | 1984 | Штаб-кватэра Deutsche Bank. |
14 | Skyper | ![]() |
153,8 | 38 | 2004 | Асноўны арандатар DekaBank. |
15 | Eurotower | ![]() |
148,0 | 39 | 1977 | З 1994 штаб-кватэра Еўрапейскага цэнтральнага банка. |
16 | Frankfurter Büro Center | ![]() |
142,4 | 40 | 1980 | Асноўны арандатар Clifford Chance. |
17 | City-Haus I | ![]() |
142,1 | 42 | 1974 | Асноўны арандатар DZ Bank. |
18 | Gallileo | ![]() |
136,0 | 38 | 2003 | Асноўны арандатар Commerzbank. На першым паверсе знаходзіцца The English Theatre. |
18 | Nextower | ![]() |
136,0 | 32 | 2009 | |
20 | Pollux | ![]() |
130,0 | 33 | 1997 | Асноўны арандатар Commerzbank. Частка архітэктурнага ансамбля Kastor und Pollux. |
21 | Garden Tower | ![]() |
127,0 | 25 | 1976 | Асноўны арандатар Société Générale (Deutschland). |
22 | Messe Torhaus | ![]() |
117,0 | 30 | 1984 | Асноўны арандатар Messe Frankfurt. |
23 | Japan Center | ![]() |
115,0 | 28 | 1996 | Асноўны арандатар McKinsey & Company. |
23 | Park Tower | ![]() |
115,0 | 29 | 1997 | Асноўны арандатар адвакатская кампанія Freshfields Bruckhaus Deringer. |
25 | Westhafen Tower | ![]() |
112,3 | 30 | 2003 | Асноўны арандатар Еўрапейскі нагляд за страхаваннем і пенсійным забеспячэннем. |
26 | IBC | ![]() |
112,0 | 30 | 2003 | |
27 | Büro Center Nibelungenplatz | ![]() |
110,0 | 27 | 1996 | |
28 | Eurotheum | ![]() |
110,0 | 31 | 1999 | Асноўны арандатар Еўрапейскі цэнтральны банк. |
29 | Neue Mainzer Straße 32–36 | ![]() |
108,6 | 28 | 1973 | Асноўны арандатар Еўрапейскі цэнтральны банк. |
30 | Holiday Inn Frankfurt City-South | ![]() |
100,0 | 25 | 1972 | Асноўны арандатар InterContinental Hotels Group. |
Будуюцца[правіць | правіць зыходнік]
№ | Назва будынка | Вышыня, м | Паверхавасць | Запланаванае адкрыццё | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|
1 | Henninger-Turm (новы будынак) | 140,0 | 40 | 2016 | Henninger-Turm быў 120-метровым элеватарам, які належыў піваварнаму заводу Henninger і стаяў пусты з 2002 года. Замест элеватару будзе пабудаваны вышынны жылы дом падобны на знесены элеватар. |
2 | WinX | 110,0 | 30 | 2016 |
Знесеныя[правіць | правіць зыходнік]
№ | Назва будынка | Вышыня, м | Год пабудовы | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
1 | Henninger-Turm | 120,0 | 1961 | Элеватар, які належыў піваварнаму заводу Henninger. Знесены ў 2013 г. |
2 | AfE-Turm | 116,0 | 1972 | У быдынку былі размешчаны факультэты грамадскіх навук і гуманітарных навук універсітэта. Знесены (падарваны) ў 2014 г. |
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Спіс самых высокіх будынкаў Германіі(недаступная спасылка)
- ↑ Самыя высокія будынкі у Франкфурце-на-Майне
- ↑ Крытэрыі вышынных будынкаў