Берлінская тэлевежа
Berliner Fernsehturm | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
Берлін, ![]() |
Будаўніцтва | 1965-1969 |
Прызначэнне | ТБ, радыё, іншае |
Адкрыццё | 3 кастрычніка 1969 |
Вышыня | 368 м |
Вышыня па шпілі |
368,03 метраў |
Вышыня па даху |
250,2 метраў |
Вышыня па верхнім паверсе |
207,53 метраў |
Колькасць паверхаў | 147 |
Колькасць ліфтаў | 2 |
Плошча | 1326 м2 |
Заказчык | Deutsche Post of the GDR[d] |
Уласнік | Deutsche Funkturm[d] |
Архітэктар | Prof. Herman Henselmann |
Забудоўшчык | ГДР |
Emporis | 109100 |
SkyscraperPage | 147 |
Сайт |
tv-turm.de (ням.) tv-turm.de/en/ (англ.) |
![]() |
Берлінская тэлевежа вышынёй у 368 м з'яўляецца самым высокім будынкам Германіі і пасля Астанкінскай тэлевежы ў Маскве (540 м), Кіеўскай тэлевежы і Рыжскай тэлевежы чацвёртай па вышыні тэлевежай Еўропы. Не варта блытаць Берлінскую тэлевежу з вежай Функтурм у заходняй частцы горада.
Планы
[правіць | правіць зыходнік]Планы будаўніцтва тэлевежы ў Берліне на паўднёвым усходзе горада на пагорках Мюгельберг з'явіліся яшчэ ў 1950-я гг., але ўзвядзенне вежы было прыпынена па прычыне блізкасці да аэрапорта Берлін-Шёнэфельд.
У 1964 г. старшынёй СЕПГ Вальтэрам Ульбрыхтам было прынята рашэнне аб будаўніцтве тэлевежы на Александэрплацы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Peter Müller: Symbol mit Aussicht. Der Ost-Berliner Fernsehturm. Verlag für Bauwesen, 2. Aufl., 2000, ISBN 3-345-00761-4
- Sandra Siewert, Dirk Berger, Ingo Müller: Von der Partei zur Party. Der Berliner Fernsehturm als Grafisches Symbol. 2003, ISBN 3-00-012207-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінская тэлевежа
- фатаграфіі будаўніцтва тэлевежы Архівавана 4 мая 2008.
- Berliner Fernsehturm (ням.)
- гарадская панарама -
- Афіцыйны сайт міжнароднай федэрацыі тэлевізійных веж Архівавана 18 кастрычніка 2007. (англ.)
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Берлінская тэлевежа размешчана на паўднёвы захад ад вакзала Александэрплац і на паўночны ўсход ад Маркс-Энгельс-форума. Шмат хто памылкова мяркуе, што вежа размешчана непасрэдна на Александэрплац (насамрэч плошча знаходзіцца на паўночны ўсход ад вежы). З прычыны блізкасці знакамітай плошчы вежу часцяком называюць "Alex-Turm" ("Вежа Алекс").
Цягнікі метро і S-Bahn, а таксама шматлікія аўтобусныя і трамвайныя маршруты праходзяць праз вакзал Alexanderplatz, цэнтральны выхад якога якраз вядзе да ўваходу ў тэлевежу.
Адначасова з тэлевежай на Александэрплац планавалася ўзвесці 125-метровы гатэль Interhotel Stadt Berlin (пабудаваны ў 1970 годзе і пазней перайменованы ў Park Inn by Radisson Berlin Alexanderplatz ).
У 1967—1972 гадах крыху паўднёвей вежы, побач з Чырвонай ратушай, з'явіўся гандлёвы цэнтр Rathauspassagen.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.