Еўрапейскі цэнтральны банк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Еўрапейскі цэнтральны банк
European Central Bank 041107.jpg
Штаб-кватэра Франкфурт-на-Майне, Германія
Каардынаты 50°06′34″ пн. ш. 8°40′26″ у. д.HGЯO
Дата заснавання 1 чэрвеня 1998
Прэзідэнт
(старшыня)
Марыа Драгі
Валюта Еўра
Базавая ўліковая
стаўка
1,50 %
Базавая дэпазітная
стаўка
0,75 %
Вэб-сайт www.ecb.eu (англ.) 

Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) — агульная валютная ўстанова краін-удзельніц Еўрапейскага валютнага саюза, якая ўтварае разам з нацыянальнымі цэнтральнымі банкамі дзяржаў Еўрапейскага саюза Еўрапейскую сістэму цэнтральных банкаў (ЕСЦБ). ЕЦБ з'яўляецца наднацыянальнай установай, якая была заснавана ў 1998 годзе ў рамках Еўрапейскага эканамічнага і валютнага саюза. Банк месціцца ў Еўратаўэр (Eurotower) у Франкфурце-на-Майне. Дзейнасць ЕЦБ рэгулюецца Маастрыхцкай дамовай, а таксама адмысловымі пратаколамі.

Галоўныя задачы ЕЦБ:

  • Вызначэнне і правядзенне грашовай палітыкі,
  • Правядзенне валютных аперацый,
  • Кіраванне агульнымі валютнымі рэзервамі,
  • Забеспячэнне эканомікі грошамі, і, асабліва, бесперашкоднасць плацяжоў.

Прэзідэнтам ЕЦБ з'яўляецца з 2011 Марыа Драгі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]