Спартак (стадыён, Бабруйск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стадыён «Спартак»
Стадион Спартак (Бобруйск).jpg
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь,
Герб Бабруйска Бабруйск, вуліца Кастрычніцкая, 119
Адкрыты 1934
Уладальнік ДЮСШ «Белшына»
Хатняя каманда «Белшына»
«Бабруйчанка»
Умяшчальнасць 3 709 месцаў
Пакрыццё натуральнае без падагрэва

Стадыён «Спартак» — шматфункцыянальны стадыён у Бабруйску, Беларусь. У цяперашні час выкарыстоўваецца пераважна для футбольных матчаў і з'яўляецца хатнім стадыёнам футбольнага клуба «Белшына», а таксама жаночай каманды «Бабруйчанка». Стадыён разлічаны на 3 709 чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Стадыён быў пабудаваны ў красавіку 1934 года. На стадыёне праводзілі свае матчы розныя бабруйскія футбольныя клубы, якія выступалі ў чэмпіянатах БССР і СССР.

16 мая 1993 года на стадыёне «Спартак» бабруйскі «Фандак» атрымаў перамогу над мінскім «Дынама» з лікам 3:2. На матчы прысутнічалі 10 500 гледачоў, пры тым што ўсяго стадыён умяшчаў толькі 4 800[1].

З 1995 года, пасля расфарміравання клуба «Бабруйск» (былы «Фандак»), адзіным клубам у Бабруйску стала «Белшына». Таксама на стадыёне «Спартак» праводзіць матчы жаночы клуб «Бабруйчанка», адзін з найлепшых у Беларусі. На стадыёне неаднаразова праводзіліся матчы стадыі плэй-оф жаночай Лігі чэмпіёнаў.

Стадыён захоўваў свой першапачатковы выгляд да пачатку 21 стагоддзя. У 2001 годзе была праведзена першая сур'ёзная рэканструкцыя, калі была пабудавана Паўночная трыбуна. Пасля стадыён рэканструяваўся ў рамках падрыхтоўкі да рэспубліканскага конкурсу «Дажынкі-2006». Тады была пакладзена сучасная бегавая дарожка, пабудавана Паўднёвая трыбуна і два міні-футбольных поля, усталявана электроннае табло.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]